Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Гісторыя Беларусі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. 2 тыдні на рэцэнзіі. Прапанова — задаволеная.--Удзельнік:W 21:46, 11 сакавіка 2021 (UTC+3)
  2. Падтрымліваю. Пры гэтым трэба дадаць інфармацыю пра падзеі 2020 году. --Ліцьвін (гутаркі) 10:43, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. Аднак яшчэ трэба дадаць інфармацыю пра падзеі пасьля 2015 году: дэнамінацыя рубля, парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, самыя вялікія ў гісторыі Беларусі масавыя акцыі пратэсту. DobryBrat (гутаркі) 21:58, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. Але трэба дадаць апошнія 5 год --Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:10, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
  5. Падтрымліваю. Артыкул мае вынятковую важнасьць, таму мусіць агулам вылучацца ў Вікіпэдыі нават у бягучым выглядзе, асабліва на фоне заяваў пэўных летувіскіх «зычліўцаў» беларускага народу ў іншых моўных разьдзелах (з апошняга Прызначэньне беларусаў ад пачатку гісторыі — абслугоўваньне замежнікаў <...> (і яны) дагэтуль стаяць на каленях перад Расеяй, ня здольныя стварыць суверэнную краіну <...> беларускія землі бесьперапынна былі калёніяй замежных дзяржаваў). Спадзяюся істотна дапрацаваць гэты артыкул у найбліжэйшы час. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:31, 20 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Дапрацоўкі рэдагаваць

Чамусьці сэкцыі адразу пачыгаюцца з другога ўзроўню, трэба выправіць. --Dymitr 08:01, 19 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Вялікі дзякуй за ўважлівасьць і прапанову. Прыбраў лішняе.--Удзельнік:W 13:25, 19 сакавіка 2021 (UTC+3)

Камэнтары рэдагаваць

Абраны добрым.--Удзельнік:W 10:22, 25 сакавіка 2021 (UTC+3)