Абмеркаваньне:Гісторыя Беларусі
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 25 сакавіка 2021 году). |
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
рэдагаваць
14 жніўня 2004 году безыменны ўдзельнік 195.50.4.174 стварыў старонку. 28—29 верасьня і 21—25 кастрычніка 2015 году Удзельнік:Liashko дадаў звыш 82 (56 %) са 145 кілябайт зьместу артыкула. 8 жніўня 2020 году зьвярнуўся да асноўнага аўтара наконт намінацыі артыкула ў добрыя (Гутаркі ўдзельніка:Liashko#Гісторыя Беларусі). Мінула звыш 6 месяцаў без адказу. Артыкул ёсьць 33-м паводле абсягу ў Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія старонкі) і зь 2015 году перавышае памерам 100 кілябайт, таму «амаль пэўна мае быць падзеленым» (en:Wikipedia:Article size#Size guideline). Артыкул утрымлівае ўводзіны, сьпіс літаратуры і 20 крыніцаў, мае разьвітую герархію зь 15 разьдзелаў і падразьдзелаў, 14 вольных выяваў і 2 шаблёны, катэгорыю, міжмоўныя і вонкавыя спасылкі. Дапоўніў уводзіны і выправіў артаграфію. Якія крыніцы варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 14:22, 25 лютага 2021 (UTC+3)
- Як для артыкула на беларускую тэматыку, на маю думку, бракуе крыніцаў. Было б няблага прайсьціся хаця б выданьнем «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (у пашыранай вэрсіі, на жаль, не пазначаюцца аўтары артыкулаў, таму цяжка меркаваць пра іх аўтарытэтнасьць), каб дадаць найбольш важныя зьвесткі і такім чынам расставіць слушныя акцэнты, альбо «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі», а лепей увогуле — «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», або якімі яшчэ больш-менш незалежнымі беларускімі крыніцамі. Прынамсі ў мяне былі такія пляны, але з улікам вельмі шырокага абсягу артыкула гэта вымагае надта высокай канцэнтрацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:19, 26 лютага 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за прапановы. Дадаў 2 крыніцы. Ці ёсьць яшчэ якія прапановы наконт крыніцаў пра старажытнасьць?--Удзельнік:W 20:20, 3 сакавіка 2021 (UTC+3)
Тэрміны
рэдагавацьЯ б пазбягаў тэрмінаў кшталту «пранікненне першых людзей», калі гаворка аб часах с.100 000 г. да н.э. – бо па-першае, тады людзей не было (прынамсі, іх парэшткаў або культурных слядоў не знойдзена); па-другое, калі называць людзьмі спадароў Homo neanderthalensis і пад., дык на тое трэба ясна ўказваць: тут не ўсе з нас палеаантраполагі крутыя, могуць самахоць і не даўмець.--Zban 22:14, 02.02.2006 (UTC)
Гісторыя Беларусі пасьля выбараў 1994 году
рэдагавацьЧаму гісторыя Беларусі ў артыкулах Гісторыя Беларусі і Беларусь спыняецца на падзеі 1994 году -- выбарах ППРБ? Гэта зроблена сьвядома ці проста недапісана? Wiktar Hrynchyk 16:47, 7 чэрвеня 2007 (UTC)Wiktar
- Паспрабуйце неперадузята распавесці. 213.184.230.195 10:52, 8 чэрвеня 2007 (UTC)
- Паспрабую сабраць матэрыял. Wiktar Hrynchyk 15:24, 8 чэрвеня 2007 (UTC)Wiktar
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьНа ўсякі выпадак прывяду вартыя даверу крыніцы (паводле доктара гістарычных навук, прафэсара Леаніда Лыча, аўтара артыкула «Русіфікацыя» для грунтоўнага энцыкляпэдычнага даведніка «Беларусь», які пасьпелі выдаць у 1995 годзе да сумнавядомых падзеяў) на назву адпаведнага пэрыяду гісторыі Беларусі менавіта як «Пад уладай Расейскай імпэрыі»:
- Лыч Л. Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імперыі. — Віцебск: Выдавецтва УА “ВДТУ”, 2007. — 247 с. ISBN 985-481-044-5.
- Лыч Л. Русіфікацыя. — Львоў: ВолЯ, 2010. — 72 с.
У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. | ||