Віктар Франськевіч
Віктар Іванавіч Франськевіч[1] — намесьнік дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Ён займае пасаду з 21 кастрычніка 2013 году.
Віктар Іванавіч Франськевіч | |
Род дзейнасьці | фінансавая міліцыя |
---|---|
Дата нараджэньня | 1967 |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Менская вобласьць, Крупскі раён, в. Сіліцкае |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Пасада | намесьнік дырэктара ДФР КДК РБ |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Жыццяпіс
рэдагавацьВучоба і работа да 1993
рэдагавацьВіктар Франськевіч нарадзіўся ў 1967 годзе у вёсцы Сіліцкае Крупскага раёну Менскай вобласьці, БССР. Вучыўся ў сярэдняе школе. Пасьля заканчэньня школы паступіў у вучэльню. У 1988 годзе скончыў Вольскую вышэйшую вайсковую вучэльню тылу, дзе далі дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст». Пачаў працаваць у 1989 годзе на Барысаўскім заводзе буйнапанэльнага домабудаваньня.
Фінансавае сьледзтва
рэдагавацьУ ліпені 1993 Віктар Франськевіч пачаў службу ў органах фінансавых расьсьледаваньняў. Да жніўня 2002 году займаў розныя пасады ў Барысаўскім міжраённым аддзеле падатковых расьсьледаваньняў Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі па Менскае вобласьці і Барысаўскім міжраённым аддзеле ўправы Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Менскае вобласьці і м. Менску.
Са жніўня 2002 году па чэрвень 2011 году узначальваў Барысаўскі міжраённы аддзел управы Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Менскае вобласьці і м. Менску.
З чэрвеня 2011 году па кастрычнік 2013 году займаў пасады намесьніка начальніка ўпраўленьня і начальніка апэратыўнага ўправы Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
21 кастрычніка 2013 году прызначаны намесьнікам дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У 2015 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне».
Вучоба
рэдагавацьУ 1988 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе далі дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст».
У 2015 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне».
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць9 жніўня 2023 году Франськевіч быў ўнесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[2][3].
Званьне
рэдагавацьПалкоўнік фінансавае міліцыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ураднікі ДФР КДК РБ.. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ США ввели санкции против «Белавиа», ДФР и семьи Олексина (рас.) Reform.by(be)
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22).