Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Дэпарта́мэнт фіна́нсавых расьсьле́даваньняў Камітэ́ту дзяржа́ўнага кантро́лю Рэспу́блікі Белару́сь (коратка ДФР КДК РБ) — служба пры Камітэце дзяржаўнага кантролю. Аддзел мае свае адзяленьні ва ўсіх абласных управах КДК РБ. Меў папярэніка Камітэт фінансавых расьследваньняў, які быў заснаваны ў 1998 годзе і быў самастойнаю ўстановаю. З 24 верасьня 2001 году ў складзе КДК РБ, а з 2 лістапада 2001 году мае сучасную назву.
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ДФР КДК РБ |
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | 2 лістапада 2001 (23 гады таму) |
Сядзіба | 220004, Беларусь, м. Менск, вул.Кальварыйская, 17 |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Дырэктар Дэпартамэнту | Самбук Андрэй Васілевіч |
Намесьнік дырэктара | Пракапук Андрэй Андрэевіч |
Намесьнік дырэктара | Франськевіч Віктар Іванавіч |
Управа | КДК РБ |
Галоўная ўправа | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | СК РБ МПЗ РБ |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Аб назве
рэдагавацьУ залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | |
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь |
Управа
рэдагавацьУправа службы мае сваіх ураднікаў. На чале яе стаіць начальнік, а яго пасада мае назву Дырэктар Дэпартамэнту. Існуе некалькі намесьнікаў дырэктара. Сьпіс начальнікаў[1]:
Пасада | Імя |
Дырэктар Дэпартамэнту | Самбук Андрэй Васілевіч |
Намесьнік дырэктара | Пракапук Андрэй Андрэевіч |
Намесьнік дырэктара | Франськевіч Віктар Іванавіч |
Мінулае
рэдагавацьУ часы СССР існавала ўстанова пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР пад назваю Аддзел па барацьбе з крадзяжом сацыялістычнае ўласнасьці (коратка АБКСУ). Пасьля распаду СССР установа АБКСУ перастаў існаваць.
5 жніўня 1992 г. у складзе ўстановы Галоўная дзяржаўная падатковая інспэкцыя Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь створана ўправа падатковых расьсьледваньняў[a][2]. У канцы 1992 году дзяржава перадала некаторыя паўнамоцтвы для ўправы пры Мінфіне Беларусі. З 2 сьнежня 1992 г. на ўправу падатковых расьсьледаваньняў і яе аддзелы «на месцах» у дзяржаўных падатковых інспэкцыях ускладзена задача дазнаньня па справах аб парушэньнях заканадаўства аб прадпрымальніцтве і падатках[3]. 18 студзеня 1994 г. службам падатковых расьсьледаваньняў далі права чыніць апэратыўна-вышуковую дзейнасьць[4].
Заснаваньне
рэдагаваць11 лютага 1998 г. была створаная новая ўстанова. Яе стварылі на аснове «Галоўнае ўправы падатковых расьсьледваньняў Дзяржаўнага падатковага камітэту»[b] створаны Дзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледваньняў Рэспублікі Беларусь[c][5].
22 снежня 1998 г. для новага ўраду былі зацьверджаныя словы Прысягі радавога і начальніцкага складу службаў фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь[6]. Пазьней 4 чэрвеня 2001 г. прынялі Закон Рэспублікі Беларусь № 30-З «Аб органах фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь».
Далучэньне да КДК
рэдагаваць24 верасьня 2001 г. Дзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь далучаны да Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[7][8]. Пазьней, 2 лістапада 2001 г. на аснове Дзяржаўнага камітэта фінансавых расьсьледаваньняў быў створаны Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[9]. 20 сьнежня 2007 г. было прынятае Палажэньне аб праходжаньні службы ў органах фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, разам зь ім Дысцыплінарны статут і словы прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю[10]. 16 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 413-З «Аб органах фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь».
Знак
рэдагаваць11 лютага 2009 г. было зацьверджанае Палажэньне аб Дэпартаменце фінансавых расьсьледаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Палажэньне аб геральдычным знаку — эмблеме органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Было створанае яго апісаньне і выява. Было зацьверджанае Палажэньне аб нагрудным знаку Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю «Выдатнiк фiнансавай мiлiцыi» і яго апісаньне[11].
Бяз сьледзтва
рэдагаваць1 студзеня 2012 г. у сувязі з уступленьнем у сілу Ўказа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2011 г. № 409 «Аб стварэньні Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь» ад Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю вылучаны падразьдзяленьні папярэдняга расьсьледаваньня. Яны былі далучаныя да Сьледчага камітэту.
Сьцяг і адзеньне
рэдагаваць6 лютага 2013 г. Дэпартамэнту быў уручаны сьцяг, устаноўлены Указам Прэзыдэнта[12].
5 жніўня 2014 г. зацьверджаны:
- сьцяг Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў,
- форма адзеньня,
- знакi адрозьненьня па спэцыяльным званьням работнікаў службы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю[13].
Аддзелы
рэдагавацьДэпартамэнт мае свае аддзелы[14].
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (галоўная ўправа), а яна мае ў сваім падпарадкаваньні шэсьць абласных управаў па:
- Берасьцейскае вобласьці
- Віцебскае вобласьці
- Гарадзенскае вобласьці
- Гомельскае вобласьці
- Магілеўскае вобласьці
- Менскае вобласьці і месьце Менск
Кожная з абласных управаў мае ў сваім падпарадкаваньні некалькі міжраённых аддзелаў.
Галоўная ўправа
рэдагавацьГалоўная ўправа знаходзіца ў Менску. Сядзіба: 220004, Беларусь, м. Менск, вул. Кальварыйская, 17.
Берасьцейская ўправа
рэдагавацьАбласная ўправа ў Берасьці.
У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:
- Баранавіцкі,
- Кобрынскі,
- Пінскі
Віцебская ўправа
рэдагавацьАбласная ўправа ў Віцебску.
У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:
- Новаполацкі,
- Аршанскі.
Гомельская ўправа
рэдагавацьАбласная ўправа ў Гомелі.
У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:
- Жлобінскі,
- Мазырскі.
Гарадзенская ўправа
рэдагавацьАбласная ўправа ў Горадні.
У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:
- Ваўкавыскі,
- Лідзкі,
- Слонімскі.
Менская ўправа
рэдагавацьАбласная ўправа ў Менску.
У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:
- Барысаўскі,
- Гарадзкія №№ 1-4,
- Менскі,
- Маладэчанскі,
- Салігорскі.
Магілеўская вобласьць
рэдагавацьАбласная ўправа ў Магілеве.
У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:
У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:
- Бабруйскі,
- Крычаўскі.
Арышты
рэдагавацьУ 2024 годзе пачаліся арышты ДФР, якія чыніла КДБ Беларусі. Асноўны ўдар быў па работніках ўправы Менскае вобласьці:
Пачалося як звычайна: узялі аднаго дзеяча з менскай управы з хабарам ад прадпрымальніка за «развязанне пытанняў». Той пачаў здаваць іншых. Так і раскручваецца. Моцна прарэдзілі менскую ўправу, цяпер ідуць па цэнтральным апараце. Затрымлівае КДБ", — паведаміў нам дасведчаны суразмоўца[15]
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ураднікі ДФР КДК РБ.. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1992 г. № 485 «Пытанні ўмацавання падатковай службы»
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1992 г. № 1995 XII «Аб ускладанні на ўпраўленне падатковых расследаванняў і яго падраздзялення функцыі дазнання»
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 1994 г. № 2710-XII "Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь"Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці"
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 г. № 71 «Аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 1998 г. № 614 «Аб зацвярджэнні тэксту Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь»
- ^ Дзеяпіс ДФР КДК РБ.. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 617 «Аб мерах па ўдасканаленні сістэмы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 660 «Аб некаторых пытаннях органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2009 г. № 87 «Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю»
- ^ Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 328 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў Камітэта дзяржаўнага кантролю»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2014 г. № 395 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю»
- ^ Земскія ўстановы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледваньняў КДК РБ. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ Арышты ў ДФРС