Віктар Назаранка
Віктар Уладзімеравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі[2] з 2012 па 2018 гады[3].
Віктар Назаранка | |
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
21 лютага 2012 — 7 верасьня 2018 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
Папярэднік | Валеры Карашкоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1 ліпеня 1958 в. Аляксандраўка Калінкавіцкі раён |
Адукацыя | вышэйшая |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1981 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[4].
З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намесьнікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцьця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».
З 1990 году — намесьнік генэральнага дырэктара па якасьці — начальнік АТК, намесьнік галоўнага інжынэра па сэртыфікацыі ВА «Гомсельмаш».
У 1998—2006 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі».
З 2006 году быў першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.
21 лютага 2012 году прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].
16 кастрычніка 2015 году пастановай Савету Міністраў № 870 у складзе Ўраду склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.[5], а 17 сьнежня 2015 году ўказам прэзыдэнта № 500 зноў зацьверджаны на пасадзе старшыні камітэту[6]
7 верасьня 2018 году вызвалены ад пасады старшыні камітэту па стандартызацыі ў сувязі зь пераходам на іншую працу[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ НАЗАРЕНКО Виктор Владимирович (рас.). Афіцыйны сайт Дзяржстандарта.
- ^ а б Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні
- ^ а б Рэха Оршы? Звольнены яшчэ і памочнік Лукашэнкі па Віцебшчыне, Наша Ніва, 7-09-2018
- ^ Назаранка Віктар Уладзіміравіч. БЕЛТА.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ^ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by (17 снежня 2015).