Віктар Касьцючонак
беларускі хакеіст
Ві́ктар Па́ўлавіч Касьцючо́нак (нарадзіўся 7 чэрвеня 1979 году, Менск, БССР) — беларускі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Віктар Касьцючонак | ||
---|---|---|
Рост | 187 см | |
Вага | 94 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 7 чэрвеня 1979 (45 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Менск, БССР | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 1995—2014 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1995 годзе пачаў кар’еру. У 1995—2001 выступаў за менскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клюбах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001—2003 гуляў у лізе Магнуса за францускі «Брэст». У 2003—2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006—2007 гуляў у расейскай супэрлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007—2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступаў за «Дынама Менск».
Дасягненьні
рэдагаваць- 2004 — чэмпіён Беларусі.
- 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
- 2006 — чэмпіён Беларусі.
- 2008 — срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі.