Паліндром
Паліндро́м — слова, выраз, лік ці нейкая іншая пасьлядоўнасьць элемэнтаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваньнем, чытаецца аднолькава і зьлева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.
Слова паліндром паходзіць ад грэцкага palin (παλιν) — «назад» і dromos (δρóμος) — «шлях, кірунак». Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах зьмяшчалі надпіс «Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν» (мыйце свае грахі таксама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомейшы лацінскі паліндром «Sator Arepo Tenet Opera Rotas» (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна разьмясьціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:
Прыклады паліндромаў
рэдагаваць- ангельская: Race fast, safe car (гані хуткі, бясьпечны аўтамабіль)
- беларуская: Імёны: Піліп, Натан, Ала, Патап. Словы: тут. Месты: Еўе.
- габрэйская: ילד כותב בתוך דלי (хлопчык піша ўнутры вядра)
- італьянская: Autore, ero tua (аўтар, я твой)
- кітайская: 我愛媽媽,媽媽愛我 (я люблю маці, маці любіць мяне)
- лацінская: Ave, Eva! (радуйся, Эва)
- Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш)
- маратгі: नवजीवन (новае жыцьцё)
- нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да сьмерці)
- польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок)
- расейская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык)
- эспэранта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)
У паліндрамічны дзень 20 лютага 2002 году Пэтэр Норвіг стварыў кампутарную праграму, якая згенэравала найдаўжэйшы паліндром[1] на ангельскай мове. Ён складаецца з 17 259 словаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Віктар Жыбуль. «Гісторыя і тэорыя паліндрому»: лекцыя 1, лекцыя 2