Віктар Бура
беларускі дыплямат
Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нарадзіўся ў 1953 годзе, Пестава, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).
Віктар Бура | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы й Манголіі | |
---|---|
30 чэрвеня 2011 — 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Наступнік: | Кірыл Руды |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
5 траўня 2006 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1953 Пестава, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР |
Адукацыя: |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў факультэт прамысловага і грамадзкага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытуту (1975).
- 1975—1976 — на вайсковай службе.
- 1976—1977 — начальнік будаўнічага спэцыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР).
- 1977—1980 — кіроўны інжынэр, загаднік групы, намесьнік загадніка аддзелу КТБ ВТА «Прамбудсыстэма».
- 1980—1986 — інструктар, загаднік прамыслова-транспартнага аддзелу Кастрычніцкага райкаму КПБ гораду Менску.
- 1986—1998 — намесьнік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намесьнік дырэктара па будаўніцтве і разьвіцьці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»).
- 1998—2000 — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску.
- 2000—2004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску.
- 2004—2006 — намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму.
- 2006—2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеньнем вышэйшае клясы дзяржаўнага службоўцы[1].
- з 30 чэрвеня 2011 да 2016 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы й Манголіі па сумяшчальніцтве[2].
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны Падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
рэдагавацьЖанаты. Мае сына і дачку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 290 «Аб назначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь» Афіцыйна. «Звязда» (6 траўня 2006). Праверана 9 верасьня 2010 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 292 «О назначении В. П. Бури»(недаступная спасылка) (рас.)