Вікенці Леванюк
Вікенці (Вінцэнт) Леванюк (1849, в. Крычаў Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя — 26 студзеня 1874, м. Пратулін Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер Люблінскае ваяводзтва, Польшча) — адзін з 13 блаславёных Падляскіх мучанікаў з Пратуліна.
Вікенці Леванюк | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 1849, в. Крычаў Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя |
Памёр | 26 студзеня 1874, м. Пратулін Седлецкай губэрні, Расейская імпэрыя (сучасная Польшча) |
Шануецца | Каталіцкай Царквой (бізантыйскага і лацінскага абрадаў); УГКЦ, БГКЦ і РГКЦ і інш. грэка-каталіцкімі Цэрквамі |
Бэатыфікаваны | 6 кастрычніка 1996, у Рыме, Папам Рымскім Янам Паўлам II |
Галоўная сьвятыня | Пратулін, Кастамлоты |
Дзень памяці | 23 студзеня — Каталіцкая царква, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВінцэнт, сын Васіля, Леванюк нарадзіўся ў 1849 у в. Крычаў. Ахрышчаны ў мясцовай парафіяльнай уніяцкай царкве (мэтрыка не захавалася). Жыў і працаваў у маёнтку Вараблін, які належаў роду Брынзаў. Быў незаможным селянінам, меў жонку Марыяну. Быў вельмі пабожным чалавекам і карыстаўся павагаю людзей.
Разам зь іншымі вернікамі-ўніятамі пайшоў бараніць ад расейскіх казакаў сваю парафіяльную сьвятыню, каб не дапусьціць туды праваслаўнага сьвятара. 25-гадовы Вінцэнт Леванюк стаў першым, хто аддаў сваё жыцьцё пры абароне сваёй царквы і веры ў мястэчку Пратулін Седлецкае губэрні (цяпер Люблінскае ваяводзтва, Польшча) падчас ліквідацыі Берасьцейскай уніі на Падляшшы (у Царстве Польскім). Загінуў ён 26 студзеня 1874 каля 13-й гадзіны.
6 кастрычніка 1996 году ў Рыме папа Ян Павал II урачыста абвясьціў яго блаславёным Каталіцкай Царквы разам зь яго 12 паплечнікамі-ўніятамі.
Малітоўны ўспамін Вінцэнта Леванюка — 23 студзеня, разам зь іншымі Падляскімі мучанікамі з Пратуліна.
Літаратура
рэдагаваць- Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляскіх. / Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.— Берасьце: Рэдакцыя газэты «Царква», 2008. С. 34.
- Hanna Dylągowa. Dzieje Unii Brzeskiej (1596—1918). — Warszawa—Olsztyn, 1996. S. 171.
- Сьвятлана Марозава // . — Мн.: .
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Падляскія мучанікі (пол.)