Кірыла і Мятод

(Перанакіравана з «Кірыла і Мяфодзій»)

Кірыла (у сьвеце Канстантын па мянушцы Філёзаф, 827869, Рым) і Мято́д (у сьвеце Міхал; 815885, Велеград, Маравія) (па-грэцку: Κύριλλος καὶ Μεθόδιος, па-царкоўнаславянску: Кѷрї́ллъ и Меѳо́дїй) — браты зь места Салюні (Тэсалёнікі), стваральнікі славянскай азбукі, царкоўнаславянскае мовы і прапаведнікі хрысьціянства.

Кірыла й Мятод

Кананізаваныя і шанаваныя як сьвятыя і на Ўсходзе, і на Захадзе. У праваслаўі шанаваныя як сьвятыя роўнаапостальныя «вучыцелі славе́нскія»; прынятая чарговасьць — сьпярша Мятод, а пасьля Кірыла.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
Выява сьвятога Кірылы з азбукай на алтарнай дзьверцы ў храме Кірылы Тураўскага (Менск, 2022 год)

Каля 850 року Канстантын быў накіраваны імпэратарам Міхаілам III і патрыярхам Фоціем у Баўгарыю, дзе навярнуў у хрысьціянства шматлікіх баўгараў.

У 863 року Канстантын з дапамогаю брата Мятода і вучняў стварыў стараславянскую азбуку і пераклаў з грэцкае мовы на баўгарскую асноўныя літургічныя кнігі.

Далей на просьбу мараўскага князя Расьціслава яны пайшлі ў Маравію, дзе працягнулі свае пераклады з грэцкае мовы, а таксама навучалі славянаў чытаньню, пісьму і вядзеньню набажэнстваў на роднай мове.

Праз тры гады браты накіраваліся ў Рым, дзе Канстантын цяжка захварэў і ў лютым 869 року сканаў. Ён пахаваны ў саборы сьвятога Клімэнта. Мятод з вучнямі вярнуўся ў Панонію, а пазьней у Маравію, дзе й памёр у 885 року.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Кірыла й Мятод распрацавалі для запісу тэкстаў на славянскай мове адмысловую азбуку — глаголіцу — і пераклалі з грэцкае мовы Сьвятое Пісаньне і шэраг літургічных кнігаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць