Вята

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Вята (рака)»)

Вя́та — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 424 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.

Рака
Вята
Агульныя зьвесткі
Выток возера Набіста
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Мёрскі раён
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,8 м³/с
Плошча басэйну 424 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Вята.

Асноўны прыток — Голчыца (правы)

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Выцякае з возера Набісты пад назвай Хараброўка (пасьля вёскі Шчоўны называецца Вятай), на невялікім працягласьці цячэ паўночнай ускраінай гідралягічнага заказьніку Балота Мох. Верхняя плынь ў межах Браслаўскай грады, сярэдняя і ніжняя — на паўночным захадзе Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёраў (агульная плошча 36 км²). Упадае ў Дзьвіну за 1 км ніжэй за вёску Вяту.

Даліна ў верхняй плыні невыразная, у сярэдняй — трапэцападобная, у ніжняй — скрынкападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 117.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 117.
  • Тапонімы ніжняга цячэньня ракі Вяты ў даўнейшых і сучасных сьпісах, даведніках, слоўніках і сродках масавай інфармацыі // Што раньш было / Ф. Сіўко. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2022. — С. 4—32.