Вярэдаўка
рака ў Беларусі
Вярэ́даўка, Або́лька, Ло́ша-Або́лька — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёмана). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 108 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Вярэдаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Асавец |
Вусьце | Вуша |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 14 км |
Плошча басэйну | 108 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Асноўныя прытокі — Баравічанка (левы) і Альхімаўка (правы).
Пачынаецца каля вёскі Асавец, упадае ў Вушу на паўднёвым захадзе ад вёскі Верадова. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча, прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 117
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 117