Баравічанка
рака ў Беларусі
Баравіча́нка — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вярэдаўкі (басэйн Нёмана). Даўжыня 13 км.
Баравічанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Новая |
Вусьце | Вярэдаўка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 13 км |
Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Новая, упадае ў Вярэдаўку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Мясата ў лясным урочышчы Чырвоны Бор. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча, прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў. Магчымы ператок вады ў раку Рыбчанка каналам каля вёскі Гарнякі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 53
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 53