Эўразійскі стэп
Эўразі́йскі стэп альбо Вялі́кі стэп — шырокі стэп экарэгіёну Эўропы і Азіі з расьлінамі і жывёламі ўмераных лугоў, саваннаў і хмызнякоў. Ён распасьціраецца ад Малдовы праз Украіну, Расею, Казахстан, Сіньцьзян і Манголію да Маньчжурыі з адным буйным эксклавам, разьмешчаным, у асноўным, у вугорскай Пусьце.
Стэп зьвязваў Усходнюю Эўропу, Цэнтральную Азію, Кітай, Паўднёвую Азію і Блізкі Ўсход эканамічна, палітычна і культурна праз сухаземныя гандлёвыя шляхі, у першую чаргу праз Шаўковы шлях у старажытнасьці і Сярэднявеччы і праз Эўразійскі сухаземны мост у сучаснасьці. Стэп быў домам для качовых імпэрыяў і многіх буйных племянных канфэдэрацыяў і старажытных дзяржаваў на працягу ўсёй гісторыі, такіх як Хуну, Скітыя, Харэзм, Мавэранагр, Сагдыяна, Сяньбі, Цюрскі каганат, а таксама манголаў, кімэрыйцаў і сарматаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- The importance of the Eurasian steppe to the study of international relations. Journal of International Relations and Development.