Вялікая сынагога (Столін)

Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Краіна Беларусь
Места Столін
Каардынаты 51°53′13.14″ пн. ш. 26°50′31.83″ у. д. / 51.8869833° пн. ш. 26.842175° у. д. / 51.8869833; 26.842175Каардынаты: 51°53′13.14″ пн. ш. 26°50′31.83″ у. д. / 51.8869833° пн. ш. 26.842175° у. д. / 51.8869833; 26.842175
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Вялікая сынагога на мапе Беларусі
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Вялікая сынагога — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Століне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную Вялікую сыногогу ў Століне збудавалі ў 1792 годзе. Будынак пацярпеў да пажару 1827 году, па чым яго аднавілі.

У час Другой сусьветнай вайне нацысты зьнішчылі жыдоўскую грамаду места.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму. Будынак у пляне набліжаецца да квадрата з скошанымі з паўночна-заходняга боку кутамі. Кампактавы аб’ём накрываўся вальмавым дахам зь невялікім трыкутным франтонам над усходняй сьцяной. Фасад падзяляецца на два ярусы гарызантальным пасам і завяршаецца карнізам. Аконныя праёмы ніжэйшага яруса лучковыя, верхняга з паўцыркульным завяршэньнем.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы[1] шасьцю круглымі калёнамі, зьвязанымі аркамі. Пры ўваходзе з паўднёва-заходняга боку быў другі ярус дзеля жанчынаў. Сьцены дэкаруюцца ў ніжнім ярусе паўкалёнамі, у верхнім — адзіночнымі пілястрамі, а таксама фрэскамі, якія імітуюць архітэктурную плястыку. З паўднёва-заходняга боку знаходзіцца тры асобныя ўваходы.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Тэльмана, 1
  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. — Менск, 1984. С. 342.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000662