Вялікая Мядзьведзіха
Вялікая Мядзьведзіха (таксама Вялікі Воз[1], Ільлёў Воз[2]; па-лацінску: Ursa Major, UMa) — сузор’е, незаходзячае ў большай частцы паўночнага паўшар’я. Найлепшай парой для назіраньнем за сузор’ем зьяўляецца красавік. У небе Вялікая Мядзьведзіха лёгка знаходзіцца паводле яскравага астэрызму Вялікі Воз, які зьяўляецца дапаможнікам у арыентацыі на поўнач, а таксама займае асабовую ролю ў міталёгіі розных культураў сьвету.
Вялікая Мядзьведзіха | |
Лацінская назва | Ursa Major |
---|---|
· у родным склоне | Ursae Majoris |
· скарот | UMa |
Простае ўзьняцьцё | 10,67г |
Схіленьне | +55,38° |
Квадрант | NQ2 |
Плошча | 1280 кв. гр. (3-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 93 |
Зорак з плянэтамі | 20 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 7 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 8 |
Найярчэйшая зорка | ε UMa (Аліёт) (1,76m) |
Найбліжэйшая зорка | Лялянд 21185 (8,31 сьв. г., 2,55 пк) |
Аб’екты Мэсье | 7 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −30°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. Вялікі Воз |
Астэрызмы
рэдагавацьСем найярчэйшых зорак Вялікай Мядзьведзіхі ўтвараюць астэрызм, вядомы пад назвай Вялікі Воз. У іншых народаў Воз вядомы пад іншымі назвамі, такімі як Плуг, Коўш і гэтак далей.
У арабаў таксама вядомы астэрызм, які атрымаў назву «Тры скокі газэлі». Папарна шэсьць зорак утвараюць кожны «скок»:
- ν і ξ Вялікай Мядзьведзіхі, Алула Паўночная і Паўднёвая — «першы скок»,
- λ і μ Вялікай Мядзьведзіхі, Танія Паўночная і Паўднёвая — «другі скок»,
- ι і κ Вялікай Мядзьведзіхі, Таліта Паўночная і Паўднёвая — «трэці скок».
Гэтыя зоркі ляжаць у паўднёва-заходняй частцы сузор’я Вялікай Мядзьведзіхі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікая Мядзьведзіха ёсьць адным з 48 сузор’яў, пералічаных у «Альмагесьце» старажытнагрэцкім астраномам II стагодзьдзя н. э. Пталемэем. Сузор’е Вялікай Мядзьведзіцы згадваецца ў творах мноства паэтаў, як то ў Гамэра ці Шэксьпіра.
Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» піша пра Мядзьведзіху як пра Давыдаў Воз і кажа, што старыя літвіны называлі яго «возам злых духаў», таму што:
|
||
Сузор’е згадваецца ў аповесьці Васіля Быкава «Трэцяя ракета», у прыватнасьці, пра спосаб адшуканьня Палярнай зоркі:
У высокім і яшчэ светлаватым небе сям-там гараць маленькія рэдкія зоркі — іх неяк дужа мала, зусім не тое што ўзімку. Я ледзьве знаходжу ўгары коўш Вялікай Мядзведзіцы, па даўнім школьным звычаі праводжу ад яго роўную лінію і бачу Палярную ў хвасце Малой Мядзведзіцы.
Маўклівая і трывожная ноч плыве над затоенай, прыціхлай зямлёй. Час ужо, мусіць, пераступае за поўнач, коўш Вялікай Мядзведзіцы пераварочваецца на хвост, вялізным сваім чарпаком задзіраецца ўгору, месяц узабраўся ў самую высь і свеціць на поўнае вока. |
||
—Васіль Быкаў, «Трэцяя ракета», 1961. |
У жывапісе Вялікая Мядзьведзіха была выяўлена ван Гогам у карціне «Зорная ноч над Ронай».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010.
- ^ Віцебскі краёвы слоўнік М. Касьпяровіча
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вялікая Мядзьведзіца (Ursa Major) Аструм 8