Валапас
(Перанакіравана з «Валапас (сузор’е)»)
Валапа́ (па-лацінску: Boötes, Boo) — сузор’е з паўночнай частцы зорнага неба, якое разьмясьцілася на плошчы 907 кв. градусаў (13-е паводле плошчы) між схіленьнямі 0°—60° і простым узьняцьцём 13—16 гадзін. Лацінская назва сузор’я паходзіць ад грэцкай Βοώτης і літаральна азначае «пастух валоў».
Валапас | |
Лацінская назва | Boötes |
---|---|
· у родным склоне | Boötis |
· скарот | Boo |
Простае ўзьняцьцё | 15г |
Схіленьне | +30° |
Квадрант | NQ3 |
Плошча | 907 кв. гр. (13-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 59 |
Зорак з плянэтамі | 9 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 3 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 3 |
Найярчэйшая зорка | Арктур (α Boo) (−0,04m) |
Найбліжэйшая зорка | Вольф 498 (17,71 сьв. г., 5,43 пк) |
Мэтэорныя патокі | |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −50°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу чэрвеня. |
Сузор’е Валапас было адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II стагодзьдзі. Сёньня яно зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньняў IAU. У ім месьціцца чацьвертая паводле яскравасьці зорка — Арктур. Акрамя яе ў сузор’і знаходзіцца яшчэ шмат яскравых зорак: 8 больш як чацьвертай зорнай велічыні і 21 больш як пятай — 29 зорак, даступныя для назіраньня няўзброеным вокам.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВалапас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |