Вялікая беларуская рада

(Перанакіравана з «Вялікая Беларуская Рада»)

Вялікая беларуская рада (ВБР) — кіроўны орган нацыянальнага руху. Першапачатковы назоў — Беларускі нацыянальны камітэт, зь ліпеня 1917 — Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў, пасьля кастрычніка 1917 году — ВБР.

Беларускі нацыянальны камітэт

рэдагаваць

Першапачаткова ВБР называлася БНК. 25 сакавіка 1917 году па ініцыятыве БПНС і БСГ у Менску адбыўся першы зьезд нацыянальных арганізацыяў Беларускага краю. На ім тон задавалі найбуйнейшыя палітычныя партыі — БСГ, БНГ Цьвікевіча і БПНС Скірмунта. Зьезд прывіталі прадстаўнікі Петрасавету (Чарвякоў і іншыя) і Ўкраінскіх нацыянальных арганізацыяў. Ад імя зьезду была дасланая прывітальная тэлеграма Часоваму ўраду, нацыянальным арганізацыям іншых народаў. 26 сакавіка зьезд абраў БНК у складзе 18 сяброў (зь іх 10 прадстаўлялі БСГ). Але ў той жа час старшынём БНК быў абраны Скірмунт — буйны памешчык. БНК даручалася дабіцца аўтаноміі і правесьці выбары ў беларускую краёвую раду.

Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў

рэдагаваць

Але БНК быў ня ў стане дабіцца ад расейскіх уладаў аўтаноміі. Спробы свавольна стварыць мясцовую ўладу праваліліся. Былі арганізаваныя мясцовыя беларускія рады толькі ў асобных гарадах. Выбары валасных народных управаў былі сарваныя. БНК спаралізаваў крызіс. Тады ІІ зьезд, што адбыўся ў ліпені, скасаваў яго і стварыў ЦРБА на чале зь Лёсікам. Новы орган быў больш дэмакратычны. ЦРБА найперш занялася нацыянальна-культурным адраджэньнем.

Вялікая беларуская рада

рэдагаваць

Пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі ЦРБА была рэарганізаваная ў ВБР. ВБР пачала дабівацца скліканьня Ўсебеларускага зьезду. Для гэтага яна ўступіла ў перамовы зь Беларускім абласным камітэтам. БАК прыняў прапанову. Атрымаўшы ад Савецкага ўраду грашовую дапамогу, БАК і ВБР правялі Кангрэс. Прыхільнікі ВБР абвясьцілі лёзунг «Няхай жыве БНР!», але кангрэс быў разагнаны.

Ліквідацыя

рэдагаваць

Пасьля разгону Кангрэсу ВБР была забароненая Аблвыканкамзахам. Дэ-юрэ спыніла свае існаваньне паводле рэзалюцыі Рады кангрэсу, а ўся яе маемасьць і справы адышлі да Выканкаму рады Кангрэсу.