Вядзьмянка
рака ў Беларусі
Вядзьмя́нка, Ве́дзьма — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Нясьвіскім і Ляхавіцкім раёнах. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 267 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Вядзьмянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Слабады |
Вусьце | Шчара |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 35 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,6 м³/с |
Плошча басэйну | 267 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца каля вёскі Слабады Нясьвіскага раёну, упадае ў Шчару на паўночны ўсход ад вёскі Задвор’я.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, у сярэдняй плыні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да вёскі Сваятычы (9,5 км) і ад вусьця Шавялёўкі да места Ляхавічаў (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. У абалоне мэліярацыйныя каналы, каля вёскі Кавалёў сажалка (плошча 0,15 км²)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 90.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Wiedźma al. Wiedyna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 301