Ардзянка
рака ў Беларусі
Ардзя́нка, Сваятыцкі ручай — рака ў Нясьвіскім і Клецкім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Ведзьмы (басэйн Нёману). Даўжыня 14 км.
Ардзянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Арда |
Вусьце | Ведзьма |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 14 км |
Пачынаецца каля вёскі Арда Клецкага раёну, упадае ў Ведзьму ніжэй за вёску Сваятычы. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. Каля вёскі Грыцкевічы сажалка (плошча 0,02 км²)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 38