Вызваленьне сялян (верш)
«Вызвале́ньне сяля́н» (па-польску: Wyzwolenie włościan) — супрацьпрыгоньніцкі верш Уладзіслава Сыракомлі. Пры жыцьці аўтара ніколі не публікаваўся, хаця меў вялікую папулярнасьць і хадзіў у рукапісах[1].
Вызваленьне сялян | |
па-польску: Wyzwolenie włościan | |
Жанр: | верш |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1859 |
Публікацыя: | 1872 |
Перакладчык: | Максім Лужанін |
20 лістапада 1857 г. цар Аляксандар II зацьвердзіў рэскрыпт з праектам сялянскае рэформы і даслаў яго віленскаму губэрнатару Ўладзімеру Назімаву. На сходзе 1858 г. у Вільні беларуская шляхта абмяркоўвала гэты праект, аднак не падтрымала нават замену паншчыны чыншам, што ўразіла Ўладзіслава Сыракомлю і ён напісаў свой верш[2].
Эліза Ажэшка ўспамінала:[3]
Яго [Сыракомлі] творы, ня столькі апублікаваныя, колькі тыя, што разыходзіліся ў рукапісах, мелі ў гады, якія непасрэдна папярэднічалі 1863-му, вялікі ўплыў на стаўленьне так званае клясы землеўласьнікаў да пытаньня аб вызваленьні з-пад паншчыннай сыстэмы і распрыгоненьні сялян. Дык вось, як звычайна бывае, на вялікае хваляваньне грамадзкае думкі ўплывалі шматлікія фактары, у тым ліку і літаратура. Сялянскія аповесьці Крашэўскага чыталіся, расхопліваліся, развозіліся… але самае моцнае ўражаньне тут, на Літве, выклікалі вершы Сыракомлі. Памятаю пра адзін. Напісаны з выпадку нейкіх ваганьняў камітэту Віленскай губ., ён меў у кожнай страфе канцоўку: «Ганьба мне, што я ліцьвін, што маю герб у пячатцы!» Верш гэты хадзіў у рукапісах, у мностве сьпісаў; яго дэклямавалі на імянінах і іншых сходах моладзі.
Адзін з рэвалюцыянэраў таксама ўключыў гэты твор у свой сшытак патрыятычных вершаў (разам з «Гутаркай двух суседаў»)[4].
Пераклады
рэдагаваць1882 г. Дзьмітры Мінаеў апублікаваў свой пераклад на расейскую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»[5]. Пазьней на рускую перакладаў таксама Марк Жываў[6].
На беларускую мову верш пераклаў Максім Лужанін[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 48.
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 565.
- ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 47-48.
- ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 51.
- ^ «Русская Мысль», № 6, 1882
- ^ Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (рас.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 67-68. — 293 с.
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 65-67.
Літаратура
рэдагаваць- Мархель, У. І. Лірнік вясковы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 192 с.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы . — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6