Вуліца Ракаўская (Менск)

Ву́ліца Ра́каўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Юбілейны пляц зь Нямігай праз Ракаўскае прадмесьце. Атрымала сваю назву ад гістарычнага места Ракава, кірунак на якое яна паказвае.

Ракаўская

вул. Ракаўская, 20
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Гістарычны раён Ракаўскае прадмесьце
Былыя назвы Астроўскага
Даўжыня 0,6 км
Бліжэйшыя станцыі мэтро Фрунзенская, Няміга
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Ракаўская ў Вікісховішчы

Праходзіць ад вуліцы Мельнікайтэ да ГД «На Нямізе», ляжыць паміж праспэктам Пераможцаў і вуліцай Раманаўская Слабада. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Нямігі.

За савецкім часам у 1937—1993 гадох мела афіцыную назву вуліца Астроўскага.