Вульгары́зм (па-лацінску: vulgaris — «простанародны») — грубае, лаянкавае слова ці выраз, якія ўжываюцца ў паэзіі для сацыяльна-палітычнай або маральнай характарыстыкі пэўнай асобы. Вульгарызмы знаходзяцца за межамі літаратурнай лексыкі, таму карыстацца імі трэба надзвычай асьцярожна.

Часам паэт зьвяртаецца нават да нецэнзурнага слова, якое на пісьме замяняецца шматкроп’ем, але даволі лёгка ўгадваецца чытачамі:

Выграбаем конскія яблыкі з дому
Шуфлямі і качэргамі…
Сацыялізм — ня догма.
Сацыялізм — энэргія!
Плюс (!)
электрыфікацыя ўсёй дзяржавы,
Каб зводдаль было відно:
Хто служыць і робіць
дзяржаўную справу,
А хто вырабляе…
(У. Някляеў. «Наскрозь»)

Літаратура

рэдагаваць