Вольга Хіжынкова

беларуская мадэлька
(Перанакіравана з «Вольга Хіжынкава»)

Во́льга Хіжынко́ва (нар. 22 лістапада 1986, в. Забароўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць) — пераможца конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь-2008».

Вольга Хіжынкова
Міс Беларусь-2008
Рост 184 см
Грудзі 88 см
Стан 61 см
Сьцёгны 92 см
Колер валасоў сьветла-русыя

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў вёсцы Забароўе Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Яе бацька — лясьнік, маці — працоўная аграфэрмы. Скончыла вучэльню лёгкай прамысловасьці ў Віцебску, працавала кіраўніком кружка тэатру моды ў гэтай вучэльні. Другая праца — мэнэджар-кансультант па продажы міжпакаёвых дзьвярэй. Выкладала дэфіле ў тэатры мод у Віцебскай пэдагагічнай вучэльні № 29. Піша для газэты «Салідарнасьць».

Кар’ера

рэдагаваць

Вольга неаднаразова ўдзельнічала ў модных паказах, у прыватнасьці, на фэсьце «Белая амфара».

У 2008 годзе перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Беларусь», тым самым заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс сьвету-2008» у ПАР. Вольга магла скончыць удзел у конкурсе яшчэ на паўфінальнай стадыі. Ад Віцебскай вобласьці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, Вольгу Хіжынкову жа «выратавалі» тэлегледачы, пераважнай большасьцю аддалыя ёй свае галасы.

Палітыка

рэдагаваць

Пасьля выбараў 2020 году неаднаразова выказвала сваё меркаваньне пра сытуацыю ў Беларусі і выступала супраць гвалту. У верасьні яна пазбавілася працы ў Нацыянальнай школе прыгажосьці з прычыны сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі. 8 лістапада яе затрымалі ў Менску пад час маршу. 11 лістапада за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» Вользе прысудзілі 12 сутак арышту[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць