Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)
рака ў Беларусі
Во́лка — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 391 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Волка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля х. Рудня |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Іўеўскі раён і Валожынскі раён |
Даўжыня | 36 км |
Плошча басэйну | 391 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутару Рудня Валожынскага раёну, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй за вёску Бакшты. Цячэ Налібоцкай пушчай.
Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызьняком; шырыня 10—15 м, у сярэдняй і нізкай плыні да 200 м. Рэчышча зьвілістае, разгалінаванае ў сярэдняй плыні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія[1].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 102
Літаратура Рэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 102