Вожыкавыя
Во́жыкавыя (Erinaceidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 10 сучасных родаў і 27 сучасных відаў. Яны жывуць у Афрыкі, Эўразіі, на Барнэа і Філіпінах. У розных частках свайго арэала яны засяляць шыракалістыя лясныя масівы, сельскую мясцовасьць, а таксама трапічныя і пустэльныя тэрыторыі. Выкапныя вожыкавыя вядомыя ад палеацэну Паўночнай Амэрыкі, эацэну Эўропы і Азіі і раньняга міяцэну Афрыкі[1][2].
Вожыкавыя | |
вожык белагруды (Erinaceus roumanicus) — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipothyphla) |
Сямейства | Вожыкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Erinaceidae Fischer, 1814 | |
Вожыкавыя вар’іруюцца ад памеру мышы да памеру маленькага труса (1,4 кілаграма). Вочы і вушы ўмерана вялікія, а лыч звычайна доўгі. Зубная формула: 2-3/1-3, 1/1, 3-4/2-4, 3/3 = 34-44 зубоў[1][2].
Яны ўсяедныя, аднак, здаецца, найбольш палююць на самых розных бесхрыбетных; таксама ядуць рэптылій, падлу, карані і садавіну. Вожыкі, здаецца, устойлівыя да зьмяінай атруты. Вожыкавыя жывуць пад бярвёнамі альбо у выкапаных нарах. Члены падсямейства Erinaceinae актыўныя толькі ў начны час і некаторыя віды маюць зімовую сьпячку. Члены падсямейства Galericinae могуць быць актыўнымі удзень. Хаця ў асноўным сухапутныя, яны, як правіла, добра лазяць і плаваюць. У большасьці ёсць адзін-два сезоны размнажэньня ў год. Большасьць відаў вядуць адзіночны лад жыцьця. Маладыя нараджаюцца з мяккімі калючкамі, якія хутка цвярдзеюць[1][2].
Сыстэматыка
рэдагавацьВожыкавыя (Erinaceidae)
- род †Silvacola
- род †Oligoechinus
- падсямейства Erinaceinae
- род †Amphechinus
- род Atelerix
- род Erinaceus
- род Hemiechinus
- род Mesechinus
- род Paraechinus
- падсямейства Galericinae
- род †Deinogalerix
- род Echinosorex
- род †Galerix
- род Hylomys
- род Neohylomys
- род Neotetracus
- род Podogymnura
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2000) Erinaceidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.05.2021 г.
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 242–244. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |