Вожык белагруды

від сысуноў

Во́жык белагру́ды (Erinaceus roumanicus) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства вожыкавых.

Вожык белагруды
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаВожыкавыя (Erinaceidae)
РодВожык (Erinaceus)
ВідВожык белагруды
Бінамінальная намэнклятура
Erinaceus roumanicus Barrett-Hamilton, 1900
Арэал

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў паўднёвай Эўропі на Каўказе і дасягаючы аж да заходняга Сыбіру. Насяляе сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, паркі і сады ў сельскай і гарадской мясцовасьці, хмызьняковыя месцы пражываньня на ўзлесках і хмызьняковай расліннасьці.

Яго даўжыня складае 171—280 мм, даўжыня хваста 29 мм, маса 0.24-1.2 кг. Ніжнія часткі цела амаль белыя.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Гэта адзіночныя начныя жывёлы, якія днём праводзяць у гнязьдзе, а ноччу шукаюць ежу. Іх рацыён пераважна складаецца з вусякоў, дажджавых чарвякоў і мнаганожак.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць