Вкусно и Точка
«Вкусно — и точка» (з рас. — «Смачна — і кропка») — расейская сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня, створаная на базе сеткі McDonald’s пасьля яе закрыцьця ў Расеі ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну і поўнага продажу ўсяго расейскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару. Адкрыцьцё першых рэстаранаў сеткі адбылося 12 чэрвеня 2022 году.
Заснаваная | чэрвень 2022 |
---|---|
Уласьнікі | Alexander Govor[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | грамадзкае харчаваньне[d] і quick service restaurant sector[d] |
Гісторыя
рэдагаваць8 сакавіка 2022 году з-за санкцыяў, накладзеных на Расею, кампанія McDonald’s абвясьціла аб часовым спыненьні дзейнасьці ў Расеі. Разам з тым было заяўлена, што сетка рэстаранаў працягне выплачваць заробкі расейскім працаўнікам.
16 траўня кампанія аб’явіла аб поўным сыходзе з Расеі, а таксама аб поўным продажы ўсяго расейскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару з магчымасьцю празь некалькі гадоў выкупіць свае актывы назад.
Юрыдычная асоба засталася ранейшай, але была перайменаваная з ТАА «Макдоналдс» у ТАА «Сыстэма ПБО». Генэральны дырэктар McDonald’s у Расеі Алег Параёў застаўся на сваёй пасадзе. З 1 чэрвеня 2022 году да юрыдычнай асобы далучыліся дзьве рэгіянальныя «дачкі»: пецярбурскае ТАА «СРП» (18 400 000 000 рублёў) і маскоўскае ТАА «ЮРП» (13 млрд рублёў). У 2021 годзе яго выручка перавысіла 75 млрд рублёў.
Акрамя таго, Алег Параёў быў прызначаны генэральным дырэктарам ТАА «ДВРП» ( Уладзівасток, 644 000 000 рублёў), першапачаткова які належаў Аляксандру Говару. Асноўная юрыдычная асоба былога франчайзі ТАА «Даведнік» (Навакузьнецк, 2 млрд рублёў) захавала ранейшае кіраўніцтва. Былі выкуплены правы на ўсе актуальныя брэнды McDonald’s у Расеі да 2035 году.
9 чэрвеня сетка рэстаранаў апублікавала свой лягатып; было абвешчана, што лягатып будзе зялёнага колеру й пры гэтым на ім будуць намаляваныя дзьве жоўтыя лініі, якія прадстаўляюць палачкі бульбы фры, а таксама чырвона-аранжавы гурток, які сымбалізуе бургер. Сярод магчымых назваў новага брэнда былі абвешчаныя «Проста так», «Весела й смачна», «Той самы» і «Свабодная каса». Заяўкі на ўсе гэтыя назвы былі зарэгістраваны ў Распатэнце.
У лістападзе 2022 года было абвешчана, што McDonald’s сыходзіць з краіны 22 лістапада, і на яго месца прыйдзе расейская сетка хуткага харчаваньня «Смачна — і кропка», але гэтага не адбылося і жыцьцё McDonald’s была працягнутая да 27 лістапада 2022 году, з таго моманту рэстараны працавалі пад шыльдай «Мы открыты!» (з рас. — «Мы адкрыты!»). У пачатку красавіка 2023 года кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» (кіравала McDonald’s у краіне) падала заяўку на рэгістрацыю назвы й таварнага знака «Mak.by». 18 красавіка 2023 года сетка рэстаранаў была перайменавана ў «Mak.by».
Казахстан
рэдагаваць«Смачна — і кропка» ня будзе працаваць пад сваім брэндам у Казахстане з-за ўмоў дамовы з McDonald’s. 16 студзеня 2023 года, неўзабаве пасьля сыходу McDonald’s з казахстанскага рынку, стала вядома, што расейская сетка падала заяўку на рэгістрацыю брэнда ў Казахстане. Аднак змены назвы на «Смачна — і кропка» так і не адбылося. 23 лістапада 2023 году ТАА «Food Solutions» (валодала франшызай McDonald’s у Казахстане) перайменавала былыя рэстараны McDonald’s у «I’m».
Франшыза кампаніі «Смачна — і кропка» ужо набыта ў Абхазіі, сетку плянуецца разгарнуць у рэспубліцы ў 2023 годзе, пасьля атрыманьня дазволу ад McDonald’s, узгадненьне з амэрыканскай карпарацыяй неабходна, паколькі ў сапраўдны момант Абхазія для заходніх краін зьяўляецца часткай Грузіі, дзе працуюць установы McDonald’s.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|