Mak.by
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
«Mak.by» — беларуская сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня, створаная на базе сеткі McDonald’s пасьля ейнага закрыцьця ў Беларусі ў 2022 годзе.
Mak.by | |
Сайт | mak.by |
---|
Гісторыя
рэдагавацьАмэрыканская сетка рэстаранаў прыйшла ў Беларусь 10 сьнежня 1996 году, тады быў адкрыт першы рэстаран McDonald’s у Менску. У лістападзе 2022 году было абвешчана, што брэнд сыходзіць з краіны 22 лістапада й на яго месца павінна была прыйсьці расейская сетка хуткага харчаваньня «Смачна — і кропка», але гэтага не адбылося, і жыцьцё McDonald’s была працягнутая да 27 лістапада 2022 году[1], з таго моманту рэстараны працавалі пад шыльдаю «Мы открыты!» (па-беларуску: Мы адчынены!).
У пачатку красавіка 2023 году кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» (кіравала McDonald’s у краіне) падала заяўку на рэгістрацыю назовы й таварнага знаку «Mak.by» [2]
18 красавіка 2023 году сетка рэстаранаў была перайменавана ў «Mak.by». У гэты ж дзень пачаў працаваць мабільны дадатак «МойMak.by».
18 кастрычніка 2023 году кампанія прадставіла новы дызайн пакаваньня бульбы фры, бургераў ды іншых прадуктаў. Дызайн распрацавала беларуская брэндынгавая агенцыя «Fabula Branding».
Абноўленыя назовы
рэдагаваць- «Гэпі Міл» атрымаў назву «Кідс Міл»;
- «Біг Тэйсьці» атрымаў назву «Біг Бургер»;
- «Біг Тэйсьці з курыцай» прыбралі зь меню, на зьмену яму прыйшла малодшая вэрсыя бургера — «Чыкен Тэйсьці Джуніёр»;
- «МакЧыкен» атрымаў назву «Чыкен Клясік»;
- «Макфлуры» атрымаў назву «Марозіва Дэ Люкс»;
- «Філе-о-Фіш» атрымаў назву «Фіш Бургер»;
- «Роял» атрымаў назву «Гранд Чызбургер»;
- «Біг Мак» вярнулі ў меню пад назвай «Мак Бургер»;
- «Цэзар Рол» вярнулі ў меню;
- «Біг Тэйсьці Рол» вярнулі ў меню пад назвай «Біф Тэйсьці Рол»;
- «МакТост з сырам» атрымаў назву «Тост з сырам».
- Акно «McDrive» атрымала назву «Mak.Drive»
- Канцэпцыя кавярняў «McCafe» пераўтварылася ў «Mak.Cafe»
- Дастаўка «McDelivery» атрымала назву «Mak.Delivery»
Зьмены ў рэцэптуры
рэдагавацьПасьля рэбрэндынгу рэстараны Mak.by пачалі пераход на беларускіх пастаўшчыкоў
Соусы Heinz замянілі на айчынныя «КАМАКА».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- mak.by — афіцыйны сайт «Mak.by».