Вецер, які гайдае ячмень

брытанскі фільм 2006 року

Вецер, які гайдае ячмень (па-ангельску: The Wind That Shakes the Barley) — фільм брытанскага рэжысэра Кена Лоўча, зьняты ў жанры ваенна-гістарычнай драмы. Прэм’ера фільму адбылася 18 траўня 2006 году ў Канах (Францыя), аднак сусьветны пракат пачаўся толькі 23 чэрвеня.

Вецер, які гайдае ячмень
па-ангельску: The Wind That Shakes the Barley
Жанр драматычны фільм[1][2][3], ваенны фільм[d][1][3][4] і фільм пра каханьне[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Jonathan Morris[d]
Вытворчасьць Sixteen Films[d][11][12][13], Element Pictures[d][11][12][13], UK Film Council[d][11][13], Pathé Distribution[d][11][13], Matador Pictures[d][11][13], Regent Capital[d][11][13], Screen Ireland[d][11][13], Film- und Medienstiftung NRW[d][11][13], BiM Distribuzione[d][11][12][13], EMC Produktion[d][11][12][13], Tornasol Films[d][11][12][13], Diaphana Distribution[d][11][13], Cinéart[d][11][13], Virgin Media One[d][11][12][13] і Film Coopi[d][11][13]
Распаўсюд Pathé
Дата выхаду 2006, 28 сьнежня 2006[14], 23 чэрвеня 2006[15], 23 жніўня 2006[15] і 23 сакавіка 2007[15]
Працягласьць 127 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 6 500 000 €
Прыбытак 22 903 165 $[16], 1 836 089 $[16] і 7 547 198 $[16]
Старонка на IMDb

У Беларусі пракат адбываўся пад расейскай назвай «Ветер, который качает вереск». Відаць, з гэтай прычыны й распаўсюджаны беларускі пераклад назвы фільму займеў тоеснае значэньне: «Вецер, які гайдае верас»[17]. Аднак, праз гэты гвалт над апошнім словам згубіўся й дадатковы сэнс назвы фільму, які можна патлумачыць зваротам да ангельскага арыгінала. Рэч у тым, што ў ангельскай мове існуе ўстойлівы выраз «to cry barley» (прасіць літасьці ці замірэньня), што якраз суадносіцца з асноўным матывам дадзенай стужкі. Да таго ж, гэтая назва адсылае да ірляндзкай народнай песьні, якую ў фільме сьпявае бабуля галоўнай гераіні — «The Wind That Shakes the Barley».

Фільм прысьвечаны падзеям 19201923 гадоў у Ірляндыі: барацьбе ірляндцаў за незалежнасьць сваёй краіны ад ангельскіх калянізатараў і Грамадзянскай вайне, якая распачалася на востраве неўзабаве па здабыцьці часткай краю абмежаванага сувэрэнітэту.

У цэнтры сюжэту — гісторыя двух братоў О’Донаванаў, дачыненьні якіх прайшлі няпросты шлях ад іх супольнай барацьбы на адным баку да ўзаемнай варажнечы. Дэм’ен О’Донаван меркаваў распачаць прыбытковую кар’еру ўрача ў лёнданскім шпіталі й нават ня думаў пра змаганьне супраць ангельцаў, бо цьвяроза разьлічыў, што вайсковая магутнасьць імпэрыі не пакідае партызанам аніякіх шанцаў на пасьпяховы зыход барацьбы. Аднак, нічым не вытлумачальная жорсткасьць ангельскіх наймітаў у дачыненьні да простых ірляндцаў, якую Дэм’ен бачыў на свае вочы, прымусіла яго застацца ў краі й далучыцца да паўстанцаў. Апошняй кропляй у чару нянавісьці стала зьбіцьцё жаўнерамі машыніста (Лаям Канінгэм) і кандуктара цягніка, што адмовіліся перавозіць войскі на забарону свайго прафзьвязу.

Зь цягам часу лякальная барацьба маленькіх ваенізаваных груповак прывяла да падпісаньня Ангельска-Ірляндзкай дамовы 1921 году. Аднак статус дамініёну, якім была «ўганараваная» Рэспубліка, не адпавядаў надзеям большасьці простых ірляндцаў, бо не вырашаў старую праблему эканамічнай залежнасьці іх радзімы ад Брытаніі ды не гарантаваў сацыяльную роўнасьць усіх клясаў насельніцтва. Тэдзі О’Донаван, былы правадыр паўстанцаў, сыходзіць з былых радыкальных пазыцый ды паступае на службу Ірляндзкай вольнай дзяржаве, ягоны брат працягвае барацьбу за сапраўдную незалежнасьць у шэрагах ІРА

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць