Жылы будынак з офісна-гандлёвымі памяшканьнямі
Ветразь
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас Вуліца Кальварыйская (Менск) (16)
Каардынаты 53°54′24″ пн. ш. 27°31′57″ у. д. / 53.90667° пн. ш. 27.5325° у. д. / 53.90667; 27.5325Каардынаты: 53°54′24″ пн. ш. 27°31′57″ у. д. / 53.90667° пн. ш. 27.5325° у. д. / 53.90667; 27.5325
Заснавальнік СТАА «Ітэрабелбуд»
Будаваньне 2008—будуецца
Сайт Афіцыйны сайт
Ветразь на мапе Беларусі
Ветразь
Ветразь
Ветразь

Комплекс «Ветразь» (па-расейску: Парус) — у складзе жылых памяшканьняў і памяшканьняў офісна-гандлёвага прызначэньня знаходзіцца ў працэсе будаўніцтва (Менск, вул. М. Танка). Гэта будзе адзін з навышэйшых будынкаў Беларусі (разам з Royal Plaza): вышыня са шпілем 133 м, колькасьць паверхаў — 34.

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Знаходзіцца на скрыжаваньні вуліц Ціміразева, Танка і Кальварыйскай. Побач разьмешчана станцыя мэтро «Фрунзенская», за тры кварталы — праспэкт Незалежнасьці (былы Скарыны).

Апісаньне

рэдагаваць

Форма дома нагадвае ветразь, напоўнены ветрам.

Вышыня 34 паверхаў — 114 м. Агульная (з мэталаканструкцыямі над будынкам — шпілем) вышыня будынка складае 133 мэтры. Вентыляваны фасад будзе абліцаваны пліткай з керамаграніту і архітэктурным шклом (гукаізаляцыя падвышаецца ў два разы, узімку — зьніжэньне цепластратаў, улетку — як сонцаахоўны экран).

У жылым доме прапануюцца 1—4-пакаёвыя кватэры плошчай ад 61 м² да 179 м² з вышынёй столяў 3 м. Агульная колькасьць кватэр складае 204, на кожную кватэру прадугледжана машынамесца ў мультыпаркінгу — першай у краіне сыстэме паўаўтаматычных парковачных модуляў. На верхніх паверхах разьмяшчаюцца двухузроўневыя пэнтхаусы з выхадам на адкрытую тэрасу. Акрамя жылых плошчаў, праект «Ветразя» ўключае аб’екты камэрцыйнай нерухомасьці — адміністрацыйна-офісныя і грамадзка-бытавыя памяшканьні агульнай плошчай 6328 м².

Гісторыя

рэдагаваць

Перад пачаткам будаўніцтва «Ветразя» нарматыўная база па тэхналёгіі ўзьвядзеньня хмарачосаў у Рэспубліцы Беларусь практычна адсутнічала. Былі распрацаваныя два нарматыўныя дакумэнты («Вышынныя будынкі. Будаўнічыя нормы праектаваньня» і па нормах узьвядзеньня).

У Менску вышыннае будаўніцтва (маналітны жалезабэтон) прадстаўлена бізнэс-цэнтрам «Royal Plaza» (будуецца на прасп. Пераможцаў, 110 м) і комплексам «Тытан» (прасп. Дзяржынскага, 25 пав.), распрацоўкай якіх у краіне ўпаўнаважаны займацца выключна інстытут БелНДІБ.

Увод у эксплюатацыю комплексу заплянаваны на 2013 год. Агульны кошт праекту ацэньваецца ў 54 млн даляраў ЗША.

Будаўнічыя работы вядуцца дэвэлапэрскім падразьдзяленьнем МГК «Ітэра» на ўласныя і пазыковыя сродкі.