Ве́тразь (па-старабеларуску: парус, парѹс (пароус), таксама жакгель[1] (жагель)[2]) — любы тып паверхні, прызначаны для стварэньня паветранага патоку шляхам зьмяшчэньня ў абдуваным ветрам месцы ў вэртыкальным становішчы. Звычайна ўжываюцца ў мараходзтве.

A square-rigged sail

Гісторыя

рэдагаваць

Чоўны і караблі, што будаваліся каля 10 000 гадоў да н. э., былі або сплыўнымі плытамі, або выдзяўбанымі. Першыя папірусныя чаротавыя чоўны сустракаюцца ў эгіпцянаў каля 4-га тысячагодзьдзя да н. э. Грэкі і фінікійцы пачалі гандляваць на караблях прыкладна каля 1200 году да н. э. Арабы ўжывалі чоўны ў 2-м тысячагодзьдзі да н. э. і зарганізавалі гандлёвыя шляхі вакол Пэрсыдзкай затокі. Кітайцы мелі чоўны ў 3-м тысячагодзьдзі да н. э., а ў Віетнаме і дагэтуль сустракаюцца традыцыйныя драўляныя чоўны.

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Ветразі пераважна ўжываюцца ветразьнікамі і шлюпкамі для стварэньня паступальнага руху па вадзе. У камэрцыйных мэтах ветразі былі замененыя іншымі спосабамі, такімі як рухавік унутранага згараньня. Ветразі, тым ня меней, папулярныя на адпачынку.

Самы просты тып ветразьнікаў, яхта, звычайна мае sail-plan, або шлюп, з двума прадольнымі ветразямі: на носе (галоўны ветразь) і на карме (клівэр).

На некаторых чоўнах сустракаецца таксама сьпінакэр. Гэта звычайна рознакаляровы ветразь і можа быць як сымэтрычным[3], так і асымэтрычным[4].

Прадольныя ветразі могуць варочацца ў розных напрамкаў для забесьпячэньня руху наперад у выпадку зьмяненьня напрамку ветру ці павароту яхты. Сучасныя чоўны могуць рухацца да 30 градусаў у бок ад ветру.

Тыпы ветразёў

рэдагаваць

Ад 100 г/м² да 500 г/м² у залежнасьці ад надвор’я, да якога прызначаны.

  1. ^ Жакгель // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
  2. ^ Гіст. слоўнік бел. мовы, Т.24, С.18.
  3. ^ J/24- World’s Largest One-Design Sailboat Class (анг.)
  4. ^ J/80- World’s Largest 26 ft One-Design Sailboat Class (анг.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Rousmaniere, John, The Annapolis Book of Seamanship, Simon & Shuster, 1999
  • Chapman Book of Piloting (various contributors), Hearst Corporation, 1999
  • Herreshoff, Halsey (consulting editor), The Sailor’s Handbook, Little Brown and Company, 1983
  • Seidman, David, The Complete Sailor, International Marine, 1995
  • Jobson, Gary, Sailing Fundamentals, Simon & Shuster, 1987