Велімір Хлебнікаў
Велімір Хлебнікаў (у шэрагу прыжыцьцёвых выданьнях — Велемір, Велемир, Velimir; сапраўднае імя Віктар Уладзімеравіч Хлебнікаў; 28 кастрычніка (9 лістапада) 1885 — 28 чэрвеня 1922) — расейскі паэт і празаік Срэбранага веку, выбітны дзяяч расейскага авангарднага мастацтва. Уваходзіў у лік заснавальнікаў расейскага футурызму; рэфарматар паэтычнай мовы, экспэрымэнтатар у галіне словатворчасьці і «зауми», Старшыня зямнога шара.
Велімір Хлебнікаў | |
Велимир Хлебников | |
Велімір Хлебнікаў, 1913 год | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Віктар Уладзімеравіч Хлебнікаў (Виктор Владимирович Хлебников) |
Псэўданімы | Е. Лунеў, Веліполк Хлебнікаў (Е. Лунев, Велиполк Хлебников) |
Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1885 па старым стылі стаўка Маладзярбетаўскага ўлусу, Астраханская губерня, Расейская імпэрыя (цяпер Малыя Дзярбеты, Калмыкія |
Памёр | 28 чэрвеня 1922 (36 гадоў) вёска Санталава, Красьцецкі павет, Наўгародзкая губерня (цяпер вёска не існуе) |
Пахаваны | |
Бацькі | Vladimir Khlebnikov[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік |
Гады творчасьці | 1912—1922 |
Кірунак | футурызм |
Жанр | паэзія, проза |
Мова | расейская мова[1] |
Дэбют | 1912 год |
Пераклады на беларускую ў Вікікрыніцах | |
hlebnikov.ru |
Пасьля сьмерці
рэдагавацьУ вёсцы Раўчукі Крэсьцецкага раёна Наўгародзкай вобласьці, дзе ў 1922 годзе быў пахаваны Хлебнікаў, у 1986 годзе быў адкрыты музэй паэта, там праходзяць штогадовыя літаратурныя чытаньні.
У гонар Хлебнікава названа малая плянэта 3112 Вэлімір, адкрытая савецкім астраномам Н. С. Чарных ў 1977 годзе.
На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Янка Сіпакоў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВелімір Хлебнікаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў