Вялікабаярскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Велікабаярскі сельсавет»)

Вялікабая́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Вялікія Баяры.

Вялікабаярскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялікія Баяры
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 23 ліпеня 1965
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

23 ліпеня 1965 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчучынскага сельсавету[1].

На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы

  1. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 124