Ваяводзіна Новы Сад

сэрбскі футбольны клюб

«Ваяводзіна» (па-сэрбску: Vojvodina) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Новы Сад. Заснаваны ў 1914 годзе. Двухразовы чэмпіён Югаславіі, уладальнік Кубка Сэрбіі (2014). Улічваючы, што каманда базуецца ў другім паводле велічыні горадзе краіны, «Ваяводзіна» ёсьць адным з самых папулярных клюбаў краіны. Без уліку сталічнага «Партызана» і «Црвены Зьвезды» дружына з Новага Сада ёсьць самай пасьпяховых у Сэрбіі. У склад клюбу ўваходзіць ня толькі футбольная каманда, але яшчэ баскетбол ьная, валейбольная, гандбольная дружыны ды іншыя каманды іншых відаў спорту.

Ваяводзіна
Поўная назва Fudbalski klub Vojvodina
Заснаваны 6 сакавіка 1914
Горад Новы Сад, Сэрбія
Стадыён Караджорджэ
Умяшчальнасьць: 15 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkvojvodina.rs (сэрб.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб паўстаў 6 сакавіка 1914 году дзякуючы намаганьням вучнам сэрбскай праваслаўнай сярэдняй школы і інтэлектуалаў. Стварэньне арганізацыі было пад сакрэтам, бо аўстра-вугорскія ўлады забаранялі праводзіць вялікія сходы моладзі у рэгіёне Ваяводзіны, якая насялялася ў асноўным сэрбамі[3]. Клюб пераняў назву «Ваяводзіна» ў гонар назвы колішняй сэрбскай аўтаноміі Сэрбскай Ваяводзіны, дзе, прынамсі, на паперы, сэрбы атрымалі тыя ж правы, што і ўсе іншыя грамадзяне імпэрыі Габсбургаў. Самая ж назва Ваяводзіна паходзіць ад слова ваявода.

Сярод фундаратараў клюбу былі будучы тэкстыльны прамысловец Міленка Ш’якаў, будучы прафэсар Уладзімер Мілічавіч, будучы хімік Міленка Хініч, будучыя праўнікі Радэнка Ракіч і Камэнка Чырыч, будучы лекар Яў Коста Хаджы, а таксама Гойка Тошыч, Джорджэ Жыванаў і Бранка Гаспаджыначкі. Новаствораны клюб свой першы матч згуляў у вёсцы Ковіль супраць мясцовага клюбу «Шайкаш». «Ваяводзіна» выступала ў блакітных кашулях і белых шортах, і перамагла зь лікам 5:0. Гульцы дружыны ў большасьці былі студэнтамі, якія прыехалі на летні адпачынак з Прагі, таму згулялі толькі адзін матч. Неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна і аўстра-вугорскія ўлады забаранілі ўсе сэрбскія арганізацыі ў Новым Садзе, у тым ліку і скасавала дзейнасьць «Ваяводзіны»[4].

Па вайне «Ваяводзіна» аднавіла сваю дзейнасьць дзякуючы энтузіязму сэрбскіх студэнтаў Прагі. Клюб фінансаваўся выключна ўнёскамі сябраў і шчодрымі ўкладаньнямі, якія зрабілі Макс Грын, Дака Попавіч, браты Новакавічы, Ілія Балабушыч і сям’я Дунджэрскіх. Частка гульцоў і кіраўніцтва «Ваяводзіны», якія вучыліся ў Празе, таксама былі сябрамі футбольнага клюбу «Славія». Чэскі клюб падтрымаў сяброў ваяводзінскага клюбу ў цяжкія часы да і падчас Першай сусьветнай вайны і зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё сэрбскае каманды. У 1920 годзе быў прывезены з Прагі першы пакунак чырвона-белых кашуляў. На пасяджэньні клюбнае рады, якая ладзілася 23 ліпеня 1922 году, было пастаноўлена, што чырвоныя і белыя колеры мусяць быць прысутнымі на кашулях каманды ў гонар праскай «Славіі».

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Матыя Гочманац 2003
3   Аб Сініша Таньга 2004
5   Аб Джорджэ Црнамаркавіч 1993
6   Аб Сэід Корач 2001
7   Нап Бамідэле Юсуф 2001
8   Аб Стэфан Джорджавіч 1991
9   Нап Алекса Вуканавіч 1992
10   ПА Ураш Нікаліч 1993
11   ПА Марка Младэнавіч 2005
12   Бр Драган Росіч 1996
14   Нап Калеб Задзі Сэры 1999
16   Аб Міхай Буцян 1996
18   ПА Негаш Петравіч 1999
19   Нап Жанатан Балінгі 1994
20   ПА Драган Коканавіч 2002
22   Аб Лазар Нікаліч 1999
23   Аб Лукас Барус 1999
26   ПА Вукан Савічавіч 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27   Нап Пэтар Сукачаў 2005
29   Аб Колінз Сычэнджэ 2003
30   Аб Стэфан Букінац 2005
31   Нап Лазар Перанавіч 2007
32   Нап Срджан Боравіна 2007
33   Нап Вук Бошкан 2006
34   ПА Слабадан Медоевіч (капітан) 1990
35   ПА Мілаш Попавіч 2004
36   Нап Дам’ян Джоканавіч 2008
37   Бр Ранка Пушкіч 2000
38   ПА Лука Сердар 2004
39   ПА Марка Велічкавіч 2004
77   Нап Лазар Ранджэлавіч 1997
78   Аб Лука Дробняк 2004
91   Нап Лазар Романіч 1998
99   Нап Дэпу (ар. Жыл Вісэнці) 2000
  ПА Ваня Апасталоўскі 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць