Фашчаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
Фа́шчаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Фашчаўка. Насельніцтва на 2010 год — 953 чалавекі[1].
ГісторыяРэдагаваць
20 лістапада 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Азер’е, Астравец, Бель, Дуброўка 2, Еўдакімавічы, Завараты, Заходы, Лакуці, Мікалаеўка, Навасельле, Падгайцы, Плешчыцы, Пруды — ліквідаванага Заходзкага сельсавету[2].