Васіль Жулега

беларускі канструктар лазэрных прыцэлаў

Васіль Апанасавіч Жулега (1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі канструктар.

Васіль Жулега
Род дзейнасьці канструктар
Дата нараджэньня 1 красавіка 1949 (75 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі радыётэхнічны інстытут (1971)
Прафэсія інжынэр
Навуковая сфэра вынаходнік[d][1] і тэхноляг[d][1]
Месца працы «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне»
Гады дзейнасьці зь 1971-га
Вядомы як распрацоўнік лазэрных прыцэлаў для супрацьтанкавых ракетаў
Пасада галоўны тэхноляг ААТ «Пеленг»
Тэрмін зь 2004 году
Бацька Апанас Жулега
Узнагароды Ленінская прэмія (1982)

Распрацоўнік лазэрных прыцэлаў навядзеньня для танкаў і супрацьтанкавых ракетаў. Ляўрэат Ленінскай прэміі (1982).

У 1971 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут і працаўладкаваўся на «Менскі мэханічны завод», што ўтварыў «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» («БелОМА»). У 1973 годзе стаў галоўным канструктарам танкавых оптыка-электронных прыцэлаў «Бастын», «Шэксна» і «Сьвір». У 1976 годзе перайшоў на працу ў Цэнтральнае канструктарскае бюро «Пеленг» у складзе «БелОМА». У 1981 годзе «БелОМА» наладзіла сэрыйную вытворчасьць распрацаваных ім лазэрных прыцэлаў навядзеньня супрацьтанкавых ракетаў, аналягаў якіх не існавала ў сьвеце наступныя 10 гадоў. У 1982 годзе атрымаў за распрацоўку Ленінскую прэмію. У 1996 годзе заняў пасаду кіраўніка сумеснага прадпрыемства «Саноэт». У 2004 годзе стаў галоўным тэхнолягам ААТ «Пеленг»[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/ZV_20140401_16.pdf
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 1 красавіка 2014. — № 59 (27669). — С. 12. — ISSN 1990-763x.