Ванчас
Ванчас[1], ванчо́с (ст.-бел. ванчосъ, ванчусъ[a]) — дубовы брус, каб будаваць караблі[3].
Этымалёгія
рэдагавацьПаводле этымалягічнага слоўніка Расейскай акадэміі навук (6 выпуск, 2012 год), вáнчас, ванчос, ванчэс, ванчус (рас. ва́нчес, ва́нчос) ёсьць беларускім словам, у старабеларускай мове яно адзначаецца прынамсі ад пачатку XVI стагодзьдзя. Прытым слова ванчосъ таксама бытавала ў стараўкраінскай мове, а wanczos, wanszos, wańczos, wańszos — у старапольскай мове (бытуе яно і ў сучаснай польскай мове)[4].
Хоць у рэчышчы палітыкі летувізацыі пад уладай Савецкай Расеі гэтае слова спрабавалі выводзіць зь летувіскай і латыскай моваў[5], аднак у Вялікім слоўніку летувіскай мовы няма пададзенага ў ЭСБМ (1980 год) летувіскага слова vančos, а параўнаньне з латыскім vancis 'бэлька для прывязваньня якара' цяпер лічыцца неверагодным[6]. Тым часам наяўныя ў слоўніках vánčesas і vánčosas ёсьць недастаткова яснымі ў летувіскай мове, таму, наадварот, могуць разглядацца як славянскія запазычаньні[6].
Паводле апошніх дасьледаваньняў, ванчас выводзяць з германскіх моваў: новаверхненям. wainschosz (цясьлярскі тэрмін, звычайны ў дакумэнтах Тэўтонскага ордэну XVI ст.) = анг. wainscot 'дубовая драўніна найвышэйшай якасьці, якая ўвозіцца з Расеі, Нямеччыны і Галяндыі', нід. wagenschot 'дубовая ашалёўка, панэль', ням. Wagenschoss[6].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ванчас // БНТ. Вып. 8. Слоўнік лясных тэрмінаў. — Менск, 1926.
- ^ Rzączyński G. Historia naturalis curiosa Regni Poloniae, Magni Ducatus Lithuaniae, annexarumque; Provinciarum, in tractatus XX divisa. — Сандамір, 1721. P. 187.
- ^ ГСБМ. Вып. 2. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. С. 316.
- ^ Аникин А. Е. Русский этимологический словарь. Вып. 6 / Российская академия наук. Ин-т рус. яз. им. В. В. Виноградова; Ин-т филологии СибРАН. — М., 2012. С. 53—54.
- ^ ЭСБМ. Т. 2. — Мн., 1980. С. 54.
- ^ а б в Аникин А. Е. Русский этимологический словарь. Вып. 6 / Российская академия наук. Ин-т рус. яз. им. В. В. Виноградова; Ин-т филологии СибРАН. — М., 2012. С. 54.