Вялікі слоўнік летувіскай мовы

Вялікі слоўнік літоўскай мовы (лет. Didysis lietuvių kalbos žodynas, таксама LKŽ) — слоўнік-тэзаўрус, найбуйнейшы слоўнік летувіскай мовы. 20 тамоў слоўніка памерам у 22 тысячы старонак выдалі ў 1941—2002 гадох Інстытутам летувіскай мовы; з 2005 году існуе электронная вэрсія слоўніка.

Слоўнік зьмяшчае каля 236 тысячаў загалоўкавых словаў[1] (каля 500 тысячаў з улікам падзагалоўкавых[2]), якія адлюстроўваюць сучасную і гістарычную лексыку як з тэкстаў рэлігійнай, навучальнай, мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, пачынаючы зь першай кнігі на летувіскай (жамойцкай), выдадзенай у 1547 годзе, і заканчваючы 2001 годам, так і запісаў гутарковай мовы і дыялектаў.

Абсалютная большасьць словаў, запісаных у слоўніку, нідзе не фіксуецца да XIX стагодзьдзя[3].

  1. ^ «Lietuvių kalbos žodynas», Visuotinė lietuvių enciklopedija
  2. ^ Apie LKŽe, Lietuvių kalbos institutas
  3. ^ Виргиниюс Мисюнас, Витис: возникновение литовского названия Погони, geraldika.ru, 2.10.2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць