Валянціна Гапава
Валянцíна Гáпава (3 студзеня 1923, вёска Малая Чэрніца Віцебскага павету Віцебскай губэрні — 14 студзеня 2003, Менск, Беларусь) — літаратуразнаўца, пэдагогіца, перакладніца, дасьледніца беларуска-польскіх і беларуска-расейскіх літаратурных сувязяў, кандыдатка філялягічных навук (1953)[1].
Валянціна Гапава лац. Valancina Hapava | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1923 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Малая Чэрніца Віцебскага павету Віцебскай губэрні |
Дата сьмерці | 14 студзеня 2003 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Ленінградзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | навукоўца, літаратуразнаўца |
Навуковая сфэра | Літаратуразнаўства |
Месца працы | Інстытут літаратуразнаўства Акадэміі навук Беларусі |
Вядомая як | дасьледніца беларуска-польскіх і беларуска-расейскіх літаратурных сувязяў |
Навуковая ступень | кандыдатка філялягічных навук (1953) |
Дзеці | Алена Гапава[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў вёсцы Малая Чэрніца Віцебскага павету Віцебскай губэрні (у сучасным Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі)[2].
Удзельніца абароны Ленінграда ў час Другой сусьветнай вайны ў якасьці мэдсястры. У 1946 годзе скончыла Леніградзкі ўнівэрсытэт і навучалася ў асьпірантуры на катэдры славянскіх літаратураў. З 1949 года выкладала польскую літаратуру ў Ленінградзкім унівэрсытэце, у 1955—1957 гг. расейскую літаратуру ў Менскім пэдагагічным інстытуце. З 1959 году ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай да выхаду на пэнсію ў 1986 годзе[3].
Выступала ў друку з 1952 году[4]. Адна з аўтарак «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[5].
Публікацыі
рэдагаваць• Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць, [пер. з рас. мовы У. Дамашэвіч] — Менск: Беларусь, 1969. — 230, [2] с. — На франтыспісе партрэт Э. Ажэшкі.
• Пімен Панчанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння), 1979.
• Белорусско-русское поэтическое взаимодействие [Тэкст] / В. И. Гапова. — Минск: Наука и техника, 1979. — 158 с.
• Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы // Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы; [рэд. А. А. Лойка, д-р філал. навук] — Менск: Навука і тэхніка, 1983. — 133 c.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гапава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск: БелЭн, 1994. – Т. 2: Верабей–Іваноў. – С. 114–115.
- ^ Казбярук, У. Плён творчых пошукаў Валянціны Гапавай / У. Казбярук // Роднае слова. – 2003. – № 1. – С. 40.
- ^ Гапава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск: БелЭн, 1994. – Т. 2: Верабей–Іваноў. – С. 114–115.
- ^ На ніве ўзаемасувязяў. Валяніце Гапавай -75. ЛіМ, 9 студзеня 1998, с. 12.
- ^ Гапава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск: БелЭн, 1994. – Т. 2: Верабей–Іваноў. – С. 114–115.