Вальядалід
Вальядалі́д (па-гішпанску: Valladolid) — горад ў Гішпаніі, сталіца аднайменнае правінцыі й Аўтаномнай Супольнасьці Кастылія і Леон. Насельніцтва гораду складае 311 501 чалавек, што робіць Вальядалід 13 самым густанаселеным муніцыпалітэтам у Гішпаніі й найбуйнейшым горадам у паўночна-заходняй Гішпаніі[1]. Горад разьмешчаны ў месцы зьліцьця рэк Пісуэрга й Эсгуэва.
Вальядалід | |||||
гішп. Valladolid | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1072 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
Правінцыя: | Вальядалід | ||||
Кіраўнік: | Хэсус Хуліё Карнэра[d] | ||||
Плошча: | 197,91 км² | ||||
Вышыня: | 698 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 311 501 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1573,95 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 983 | ||||
Паштовы індэкс: | 47001–47016 | ||||
Нумарны знак: | VA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°39′7.13″ пн. ш. 4°43′42.82″ з. д. / 41.6519806° пн. ш. 4.7285611° з. д.Каардынаты: 41°39′7.13″ пн. ш. 4°43′42.82″ з. д. / 41.6519806° пн. ш. 4.7285611° з. д. | ||||
Вальядалід | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.valladolid.es/ |
Стары горад Вальядаліду ўлучае шэраг гістарычных пабудоваў, як то палацаў, цэркваў, плошчаў, праспэктаў і паркаў, а таксама гістарычны музэяў, як то Нацыянальны музэй скульптуры, Музэй сучаснага мастацтва Патыё Эрэрыяна або Музэй Усходу, а таксама дамы-музэі Хасэ Сарыльля й Мігеля Сэрвантэса. Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяцца штогод у горадзе варта адзначыць Вялікі тыдзень, Міжнародны тыдзень фільмаў (гішп. Seminci) або тэатральны фэстываль.
Гісторыя
рэдагавацьГорад ўпершыню згадваецца ў пасланьні ад 1074 году, у якім кароль Леона Альфонса VI даручае графу Пэдра Ансурэсу засяліць тэрыторыю каля ракі Пісуэрга. Існуе дзьве вэрсіі, калі быў заснаваны горад. Паводле першай зь іх горад заснавалі рымляне, і далі яму імя, якое складаецца з двух словаў: лацінскага vallis — «даліна» і кельцкага tolitum — «месца зьліцьця водаў». Другая вэрсія прытрымліваецца пункту гледжаньня, што заснавалі горад арабы, якія далі яму назву Бэляд Валід, што ў перакладзе азначае «Горад Валіда» (кіраўніка) .
У 1208 годзе кароль Альфонса VIII, адабраўшы горад у Ансурэсаў, перавёў з Бургасу ў Вальядалід свой двор. У пачатку XIV стагодзьдзя тут пасялілася на 30 гадоў каралева-рэгент Кастыліі Марыя дэ Маліна, перабудаваўшы пад палац гарадзкую крэпасьць. У 1346 годзе папа рымскі Клімэнт VI надаў Вальядаліду права стварэньня ўнівэрсытэту. У 1420 годзе ў Вальядалідзе нарадзіўся будучы вялікі інквізытар Томас Тарквэмада, а ў 1506 годзе тутака памёр Калюмб. Пасьля пажару 1461 году горад быў адбудаваны ў стылі ісабэліна.
19 кастрычніка 1469 году ў палацы Віварыя адбыўся шлюб прынцэсы Ізабэлы Кастыльскай і прынца Фэрдынанда Арагонскага, які прывёў да аб’яднаньня Гішпаніі. Кажуць, што шлюб быў тайным, бо кароль Кастыліі ня даў на яго свайго дазволу. Сьвіта жаніха прыбыла ў Кастылію, пераапрануўшыся купцамі. Акрамя таго, з-за таго, што жаніх і нявеста былі блізкімі сваякамі (стрыечным братам і сястрой), трэба было браць дазвол ад папы. Неабходны дакумэнт атрымалі заднім лікам, і да гэтага часу гісторыкі сумняваюцца, ці быў ён сапраўдным. Пасьля завяршэньня Рэканкісты ў 1492 годзе каталіцкія каралі зрабілі Вальядалід сталіцай Гішпаніі.
Сталіцай Гішпаніі горад прабыў да 1561 году, пакуль зноў не пацярпеў ад пажару. Далей Вальядалід станавіўся каралеўскай рэзыдэнцыяй толькі на кароткі пэрыяд з 1601 па 1606 гады, менавіта ў гэты прамежак часу тут нарадзілася Ганна Аўстрыйская. Падчас сумна вядомай вайны за гішпанскую спадчыну Вальядалід прыняў бок Філіпа V. Горад моцна пацярпеў у гады француска-гішпанскай вайны пачатку XIX стагодзьдзя, многія з найважнейшых гістарычных помнікаў былі страчаны незваротна.
Жыхары Вальядаліду ў далейшым склалі аснову прыхільнікаў Франсіска Франка. Лічыцца , што нэгатыўная рэакцыя жыхароў гораду на скіданьне са стальца караля Альфонса XIII і ўсталяваньне Другой Гішпанскай рэспублікі паслужыла штуршком для росту антырэспубліканскіх настрояў у краіне.