Валодкішкі
Валодкішкі (лет. Valatkiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Шушвы. Уваходзяць у склад Шаўкоцкага староства Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету.
Валодкішкі лац. Vałodkiški | |
лет. Valatkiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Шавельскі |
Раён: | Радзівілішкаўскі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′54″ пн. ш. 23°25′48″ у. д. / 55.565° пн. ш. 23.43° у. д.Каардынаты: 55°33′54″ пн. ш. 23°25′48″ у. д. / 55.565° пн. ш. 23.43° у. д. |
Валодкішкі |
Назва
рэдагавацьВальціка або Вальдзіка (Waltiko, Waldiko) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Валодкішкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1902 год — 123 чалавекі[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 463.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 887.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 527.