Валга
Валга (па-эстонску: Valga, па-нямецку: Walk) — горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Валга. Насельніцтва на пачатак 2009 складала 14153 чалавек.
Валга | |||||
Valga | |||||
Будынак муніцыпалітэту Валга | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1286 | ||||
Краіна: | Эстонія | ||||
Павет: | Валгамаа | ||||
Мэр: | Івар Унт | ||||
Плошча: | 16.54 км² | ||||
Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
13,692 827.8/км2 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +372-76 | ||||
Аўтамабільны код: | G | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°47′00″ пн. ш. 26°02′00″ у. д. / 57.783333° пн. ш. 26.033333° у. д.Каардынаты: 57°47′00″ пн. ш. 26°02′00″ у. д. / 57.783333° пн. ш. 26.033333° у. д. | ||||
Валга на мапе Эстоніі Валга | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons | |||||
http://www.valgalv.ee/ |
Геаграфія
рэдагавацьРазьмешчаны на рацэ Пэдэлі (басэйн возера Выртс’ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы зь ім, па сутнасьці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км².
Горад знаходзіцца на скрыжаваньні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві — Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін — Тарту — Рыга злучаныя праз Тапу з магістральлю Талін — Нарва — Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру — Пячоры на Пскоў. Адлегласьць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну — 144 км, да Таліна — 245 км, да Рыгі — 175 км, да Пскова — 170 км.
Насельніцтва
рэдагавацьГод | Насельніцтва |
---|---|
1881 | 4,200 |
1897 | 10,900 |
1922 | 9,500 |
1934 | 10,800 |
1959 | 13,300 |
1970 | 17,000 |
1979 | 18,500 |
1989 | 17,700 |
2000 | 14,300 |
2009 | 13,738 |
Транспарт
рэдагавацьПраз Валгу праходзіць чыгунка Рыга-Валга-Таллінн. Два разы ў дзень ходзяць дызельныя цягнікі ў Тарту й тры разы ў дзень — цягнікі ў Рыгу. Час руху цягнікоў да Тарту складае 85 хвілін, а да Рызы — 3 з паловай гадзіны.
-
Два цягніка: Латыскі й Эстонскі
-
Заля чаканьня
Вядомыя ўраджэнцы
рэдагаваць- Казімір Сьвёнтак (1914 — 2011) — царкоўны дзяяч, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі