Валеры Пекрэс
Валеры́ Пекрэ́с (па-француску: Valérie Pécresse; 14 ліпеня 1967 году) — француская палітыкіня, якая з 2015 году займае пасаду прэзыдэнта рэгіянальнай рады Іль-дэ-Франс. Фундатарка палітычнае партыі Будзем свабоднымі, якую яна заснавала пасьля сыходу з партыі Рэспубліканцы ў 2017 годзе. Двойчы абіралася дэпутаткай Нацыянальнай асамблеі з 2002 па 2007 гады і зноўку з 2012 па 2016 гады. Працавала міністрам вышэйшай адукацыі і дасьледаваньняў з 2007 па 2011 гады і міністрам бюдэту і прэсавай сакратаркай ураду з 2011 па 2012 гады. У адказ на галасаваньне па Брэксыту ў 2016 годзе Пекрэс разам з іншымі францускімі палітыкамі, як то Ан Ідальго, Жэрар Мэстральле і Крыстыян Наер, заклікала прыцягнуць бізнэс зь Лёндану[4][5][6].
Валеры Пекрэс | |
па-француску: Valérie Pécresse | |
19 чэрвеня 2002 — 19 чэрвеня 2007 | |
17 чэрвеня 2012 — 19 чэрвеня 2012 | |
20 чэрвеня 2007 — 19 ліпеня 2007 | |
20 чэрвеня 2012 — 20 студзеня 2016 | |
13 сьнежня 2015 — 1 ліпеня 2021 | |
29 чэрвеня 2011 — 10 траўня 2012 | |
Папярэднік | Франсуа Баруан[d] |
Наступнік | Нажат Вальлё-Бэлькасэм[d] |
з 18 сьнежня 2015 | |
Папярэднік | Жан-Поль Юшон[d] |
з 2 ліпеня 2021 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
14 ліпеня 1967[1][2][3] (57 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Жэром Пэкрэс[d] |
Дзеці: | Baptiste Pécresse[d], Clément Pécresse[d] і Émilie Pécresse[d] |
Бацька: | Дамінік Ру[d] |
Маці: | Catherine Bertagna[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 2021 годзе Пекрэс выступіла за больш абмежавальны падыход у пытаньні іміграцыі, разглядаючы гэта як «галоўную праблему грамадзтва». У прыватнасьці, яна прапанавала ўсталяваць максымальную штогадовую іміграцыйную граніцу і скарыстаць больш жорсткія ўмовы выдачы віду на жыхарства, напрыклад, пры наяўнасьці дастатковых рэсурсаў, наяўнасьці павагі да сэкулярызму і каштоўнасьцяў рэспублікі, і пры ўмове валоданьня францускае мовы. Нарэшце, палітыкіня прапанавала выключыць зь сьпісаў сацыяльнае дапамогі людзей, якія пражываюць у Францыі менш чым за пяць гадоў[7].
У ліпені 2021 году Пекрэс вылучыла сваю кандыдатуру ад рэспубліканцаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2022 году[8][9]. 4 сьнежня 2021 году яна была абраная кангрэсам рэспубліканцаў сваім кандыдатам на выбарах 2022 году[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Valérie Pecresse // Sycomore (фр.) / Assemblée nationale
- ^ а б Répertoire national des élus — 2019.
- ^ а б Valérie Pecresse // GeneaStar
- ^ «France sets up team in Brexit push to lure business from London». Financial Times.
- ^ «France Sets Up One-Stop Shop for British Firms Fleeing Brexit». Bloomberg News.
- ^ «Paris rolls out ‘red-white-and-blue carpet’ for banks». Financial Times.
- ^ «Présidentielle 2022: Valérie Pécresse présente un projet de révision de la Constitution pour „stopper l’immigration incontrôlée“». Franceinfo.
- ^ «Head of Paris region announces presidential bid». Politico.
- ^ «Conservative Les Républicains forgo primary to choose candidate at party convention». France 24.
- ^ «Présidentielle: Valérie Pécresse investie candidate Les Républicains après sa victoire au congrès». BFM TV.