Валеры Гарбачык

беларускі футбаліст

Валеры Гарбачык (нарадзіўся 19 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага клюбу «Чалябінск».

Валеры Гарбачык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 студзеня 1995(1995-01-19)[1] (29 гадоў)
Рост 184 см
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Чалябінск[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016 Дынама Менск 0 (0)
2015 Бяроза-2010 28 (12)
2016 Смалявічы 25 (8)
2017—2018 Смалявічы 45 (20)
2018—2021 Тарпэда-БелАЗ 58 (14)
2020 Ліепая 9 (3)
2021 Іслач 12 (1)
2022—2023 Тарпэда-БелАЗ 53 (15)
2024—4 Чалябінск[d]
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d]
2014 Беларусь (да 21) 3 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за дубль, у той час выступаючы на пазыцыі абаронцы. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак гэтак і не згуляў за яе. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасьці нападніка. Па заканчэньні сэзону «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і ў пачатку 2016 году Гарбачык рыхтаваўся да новага сэзону з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Смалявічы-СТІ»[4].

У сэзоне 2017 году стаў гульцом смалявіцкай каманды ўжо на трывалай аснове. З 15 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[5]. У пачатку 2018 году стаў капітанам каманды, якая зьмяніла назву на «Смалявічы». У жніўні 2018 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[6], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў латвійскі клюб «Ліепая»[7].

У сакавіку 2021 году, пакінуўшы «Ліепаю» па заканчэньні арэнды, стаў трэнавацца з «Тарпэда-БелАЗ», аднаўляючыся ад траўмы[8], і неўзабаве быў заяўлены за каманду[9]. Згуляўшы за жодзінцаў у трох матчах чэмпіянату Беларусі. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[10] і ў хуткім часе далучыўся да «Іслачы»[11], дзе замацаваўся ў складзе. У студзені 2022 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[12]. У 2022 і 2023 гадах быў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[13] і неўзабаве стаў гульцом расейскага «Чалябінску»[14].

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смалявічы 2017 Першая ліга 29 15
2018 Найвышэйшая ліга 16 5
Тарпэда-БелАЗ 14 4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць