Валдэмарпілс
Валдэмарпілс (па-латыску: Valdemārpils, да 1926 г. — Сасмака) — горад у паўночна-заходняй частцы Латвіі, у Талсінскім раёне. Адлегласьць ад Рыгі складае 130 км, ад Талсы — 15 км. Горад знаходзіцца на заходнім беразе возера Сасмака, у падножжа Паўночна-курскага ўзвышша.
Гісторыя
рэдагавацьПершая ўзгадка пра горад (Sasmagen), а, дакладней, пра сядзібу, што стаяла на ягоным месцы, адносіцца да 1582 г. Хаця багата стагодзьдзяў да гэтага часу тут знаходзілася селішча куршаў, пра якіх засталася згадка ў выглядзе кургана Dupurkalns. На пачатку 17 ст. на месцы будучага гораду ўтварылася цэлае паселішча вольных гандляроў і рамесьнікаў (на 1628 г. у ім жыло блізу 25-30 сем’яў). А ў сярэдзіне 19 ст. паселішча зрабілі сталіцаў жыдоўскай грамады (так, у 1863 г. жыды скаладалі ажно 83,1% жыхароў мястэчка). У 1834 г. песелішчу былі нададзеныя некаторыя мескія правы (у прыватнасьці, права зьбіраць падаткі), аднак статус сапраўднага гораду Сасмака набыла толькі ў 1917 г. Нарэшце, у 1926 г. горад набыў сваю сучасную назву, навярнуўшыся ў Валдэмарпілс у гонар слыннага культурнага й грамадкага дзеяча Крыш’яніса Валдэмарса, які паходзіў з ваколіцаў гораду.
Насельніцтва
рэдагавацьНа 1 студзеня 2006 г. у горадзе жыў 1391 чалавек (разам з прылеглай сельскай тэрыторыяй — 2663 чалавекі), і, у параўнаньні з 1991 г., насельніцтва гораду скарацілася прыблізна на 12,5%. Большасьць жыхароў гораду — латышы (94,8% ў 1999 г.). На 1 студзеня 2016 г. у горадзе жыў 1402 чалавек.[1]
Культура й адукацыя
рэдагавацьУ Валдэмарпілсе дзейнічае адна сярэдняя школа. Таксама тут месьцяцца два музэі: дзяржаўны рэгіянальны (так званы Novada muzejs, прысьвечаны гісторыі й культуры краю) і прыватны Музэй лесу (разам зь невялічкім дэндралягічным паркам).
Гістарычныя помнікі
рэдагавацьЦэнтар гораду прызнаны архітэктурным помнікам 17-19 ст. Самым старым будынкам зьяўляецца лютэранская царква (1646 г.). Праваслаўная царква стаіць з 1889 г. На поўначы места, у Сасмацкім парку, знаходзіцца прыгожая сядзіба, збудаваная ў 1870-80-х гадох у нэагатычным стылі. Недалёк ад яе расьце самая тоўстая ліпа ў Балтыйскіх краінах (акружнасьць дрэва роўная 8,5 м, узрост — прыкладна 350 год).