Вазьнясенск
Вазьнясе́нск (па-ўкраінску: Вознесенськ) — места абласнога значэньня ў Мікалаеўскай вобласьці, па абодва берагі рэчкі Мэртваводу, у месцы яе сутокаў з Паўднёвым Бугам. Адміністрацыйны цэнтар Вазьнясенскага раёну.
Вазьнясенск | |||||
укр. Вознесенськ | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1430 | ||||
Горад з: | 1795 | ||||
Былыя назвы: | Саколец, Сокалы | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Мікалаеўская | ||||
Раён: | Вазьнясенскі | ||||
Плошча: | 22,56 км² | ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 35 450 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1571,37 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-5134 | ||||
Паштовы індэкс: | 565хх | ||||
КОАТУУ: | 4810200000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°34′21″ пн. ш. 31°18′43″ у. д. / 47.5725° пн. ш. 31.31194° у. д.Каардынаты: 47°34′21″ пн. ш. 31°18′43″ у. д. / 47.5725° пн. ш. 31.31194° у. д. | ||||
Вазьнясенск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт места |
Знаходзіцца за 91 км на поўнач ад Мікалаева. Чыгуначная станцыя на лініі Коласаўка — Памошная, прыстань на рацэ Паўднёвы Буг.
Гісторыя
рэдагавацьСаколец
рэдагавацьНа мяжы XIV і XV стагодзьдзяў на месцы цяперашняга Вязьнясенску вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў места-фартэцыю Саколец. Упершыню места згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па сьмерці вялікага князя ў 1430 року.[1]
У пазьнейшы час фартэцыя пераўтварылася ў паўднёвы фарпост Рэчы Паспалітай, аднак урэшце ёй авалодалі запароскія казакі. Новыя гаспадары ў дачыненьні да места ўжывалі назву Сокалы.[2]
Вазьнясенск
рэдагаваць27 студзеня 1795 року выдадзены царскі ўказ пра ўтварэньне Вазьнясенскага намесьніцтва і будаўніцтва ягонага цэнтру — Вазьнясенску. У 1796 року Вазьнясенскае намесьніцтва было пераўтворанае ў губэрню, якую неўзабаве ліквідавалі.
Падчас Другой сусьветнай вайны з 6 жніўня 1941 па 24 сакавіка 1944 року Вазьнясенск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, адзін з найбольш вялікіх прамысловых, культурных і гістарычных цэнтраў Мікалаеўскай вобласьці.
Геаграфія
рэдагавацьВазьнясенск знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ўкраіны, у цэнтры Мікалаеўскай вобласьці. Клімат — кантынэнтальны.
Па тэрыторыі места цячэ рака Паўднёвы Буг з прытокам Мэртваводам, якія зьяўляюцца важнымі транспартнымі артэрыямі, а таксама крыніцамі пітной вады. Пад местам знаходзяцца ўнікальныя вялікія прэсныя азёры пітной вады, зь якіх з дапамогай 30 сьвірдлавінаў зьдзяйсьняецца водазабесьпячэньне, таксама распрацаваныя дзьве сьвірдлавіны, зь якіх здабываецца мінэральная вада.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьУ Вазьнясенску разьмешчаныя 18 вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, зь іх 72% лёгкай прамысловасьці (выраб скуры і скурсыравіны, пашыў верхняга адзеньня, вытворчасьць мэблі, пашыў абутку) ды 18% харчовай прамысловасьці (вытворчасьць мяса — каўбасных вырабаў, сыроў, малочнай прадукцыі, вытворчасьць кансэрваванай гародніны й садавіны, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў).
Месты-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.
- ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ^ Вознесенск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Вознесенск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.