Mark I (Mk I) — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусьветнай вайны. Распрацаваны ў 1916 годзе. Першы ў гісторыі танк, які прыняў удзел у баявых дзеяньнях (15 верасьня 1916 году, Бітва на Соме). Запачаткаваў сямейства брытанскіх «ромбападобных» танкаў.

Mark I

Тып танка: цяжкі танк/пяхотны танк
Краіна-вытворца: Вялікабрытанія
Павозка (экіпаж), чал.: 8
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: 1916—1945
Выкарыстаньне: Вялікабрытанія
Нямецкая імпэрыя
СССР
Злучаныя Штаты
Францыя
Канада
Эстонія
Латвія
Войны і канфлікты: Першая сусьветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Вайна за незалежнасьць Эстоніі
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: Уільям Трытан,
маёр Вальтэр Гордан Ўільсан
Час стварэньня: 1915
Вытворца: William Foster & Co., Лінкольн
Metro Cammell, Бірмінггэм
Гады вытворчасьці: 1916—1917
Усяго выраблена: 75 «самец»
75 «самка»
Памеры:
Даўжыня, мм: 8060 (без «хваста»)
9910 (з «хвастом»)
Шырыня, м: 4200 («самец»)
4380 («самка»)
Вышыня, м: 2450
Клірэнс, м: 420
Браня:
Тып брані: стальная катаная
Лоб корпусу, мм: 10—12
Борт корпусу, мм: 10—12
Карма корпусу, мм: 10
Дах корпусу, мм: 5—6
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 2 × 57-мм (6-фнт) «Гочкіс» L/40 («самец»)
Тып гарматы: наразная
Даўжыня ствала: 40
Боекамплект гарматы: 332 («самец»)
Далёкасьць стральбы, км: 1,8
Прыцэл: аптычны
Кулямёт: 4 × 8-мм «Гочкіс» («самец»)
4 × 7,7-мм «Вікерс»
1 × 8-мм «Гочкіс»(«самка»)
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: «Даймлер», карбюратарны,
6-цаліндравы, вадкаснага ахалоджваньня
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 105 (пры 1000 аб./хв)
Хуткасьць па шашы, км/г: 6,4
Запас ходу, км: 38
Тып падвескі: цьвёрдая
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 1,2
Пераадольваемы ўздым, адс.: 22
Пераадольваемая сьценка, м: 1,0
Пераадольваемы роў, м: 3,5
Пераадольваемы брод, м: 0,45
Выявы ў Вікісховішчы

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

Напачатку 1915 Першая сусьветная вайна пачала ўваходзіць у пазыцыйную стадыю. Па абодва бакі фронту праціўнікі закопваліся ў зямлю, аблытвалі пазыцыі калючым дротам і ашчаціньваліся кулямётамі. Атакі каштавалі велізарных страт, і былі несувымерныя з вынікам. Многія ваенныя разумелі, што браняваныя баявыя машыны маглі б вырашыць гэтую праблему. Да таго ж, на франтах ўжо дзейнічалі шматлікія і вельмі разнастайныя бронеаўтамабілі, посьпехі якіх толькі пацьвярджалі вышэйзгаданае меркаваньня. Аднак выкарыстоўваць цяжкія браневікі не магчыма было на разьбітых палях франтоў.

Пастанова аб пабудове танкаў было прынята ў 1915 годзе, канчаткова першая мадэль танка (танкам, гэта значыць «бакам» яе назвалі для таго, каб дэзінфармаваць праціўніка пры перавозцы па чыгунцы) была гатовая ў 1916, калі прайшла выпрабаваньні і першы заказ на 100 машын паступіў у вытворчасьць. Гэта быў танк Mk.1 — даволі недасканалая баявая машына, якая выпускалася ў дзьвюх мадыфікацыях — «самка» (анг. Female) (толькі з кулямётным узбраеньнем) і «самец» (анг. Male) (кулямёт і дзьве 57-мм гарматы).

Удзел у баявых дзеяньнях

рэдагаваць

15 верасьня 1916 году ўпершыню ў вайне 49 танкаў павінны былі прыняць удзел у брытанскай атацы. На лінію фронту даехала толькі 32 танкі. Зь іх 5 заргразьлі ў размоклым грунце, а 9 паламалася. Заўстаўшыеся 18 танкаў, наступалі малымі групамі па 2—3 асобнікі і былі расьцярушаны на фронце даўжынёю 10 км. Але іх зьяўленьне мела моцны псыхічны ўплыў на нямецкую пяхоту. У выніку ангельцы здолелі прасунуцца на 5 км за 5 гадзін бою, а страты ангельцаў былі ў 20 разоў меншыя, чым звычайна.

Танк пераадольваў загароджаны дрот і акопы шырынёю 2,7 мэтру. Браня вытрымлівала трапляньне куль і аскепкаў снарадаў, але не магла вытрымаць прамога трапляньня снараду.

У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі зьнясіленыя моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаньнем танкаў. Але наступныя атакі танкаў не прынесьлі такога самага выніку — нямецкія жаўнеры хутка навучыліся змагацца з танкамі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Библиоцека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Пецербург, 1998 год. Составицель Холявский Г. Л., Издацель АТС, 578стр., ISBN 985-433-253-5
  • С. Фэдосеев. «Сухопутные корабли». Английские цяжёлые танки периода Первой мировой войны. — Москва: Моделист-конструктор, 2000. — 32 с — (Бронекольлекция № 5 (32) / 2000). — 4000 экз.
  • David Fletcher. British Mark I Tank 1916. — 1. — Oxford: Osprey Publishing, 2004. — 48 p. — (New Vanguard № 100). — ISBN 1-84176-689-5
  • David Fletcher. British Tanks 1915—19. — Ramsbury: Crowood Press, 2001. — 192 p. — ISBN 1-86126-400-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Mark Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў