Бэртальд

мужчынскае асабістае імя
(Перанакіравана з «Біртаўт»)

Бэртальд, Бэртаўт, Біртаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Berttold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bert + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бэртаўт, Біртаўт
Зьвязаныя імёны Woltbert
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бэртальд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Берталд, Бірталд, Бэртаўд, Бэртаўт або Бертэлт, пазьней Бэртальд (Berttold, Birtoldus[1][2], Bertaudus[3], Bertaut[3], Bertelt, Berthold, Bertoudus[4], Bertout[5]) і Волтберт (Woltbert) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) паходзіць ад германскага berhta 'яркі'[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teutbert (Teut-bert)[9].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Biertołt (Bertułt)[10].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Bertold (Pertold)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князю Глебу Довкголдовичу три чоловеки: Глебец, Буршилцо, Биртовтъ (1440—1492 гады)[12]; Григорей з ыменья отчизного з Биртовтовичъ (1567 год)[13]; Helena Bertowt (1752 год)[14]; frater Iosephus Bertold, laicus professus, ex proffessione sartor, manens in conventu Udziałensi (31 жніўня 1789 году)[15].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Міклаш Бертулт — «немец залатар», які ўпамінаецца ў 1589 годзе[16]

У XIX ст. існавалі вёска і ваколіца Бэртаўты (Bertowty) каля Эйшышак[17].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ The Chartae of the Carthusian General Chapter. P. 3. — Salzburg, 1982. P. 46.
  2. ^ Giovanniti e Templari in Sicilia: Il ms. Qq H12 della Biblioteca comunale di Palermo. — Galatina, 2006. P. 630.
  3. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de baptême à Provins aux XIIIe et XIVe siècles // Les Suffixes en onomastique. Actes du Colloque d’onomastique de Montpellier (mai 1983). — Paris, 1985. P. 141.
  4. ^ Naamkunde. Jaargang 31 (1999). P. 92.
  5. ^ Winkler J. Stüdien in Nederlandsche namenkunde. — Haarlem, 1900. S. 100.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 295, 1502.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1421.
  10. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 17.
  11. ^ Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 37.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 54.
  13. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 759.
  14. ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 211.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 79.
  17. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 105, 176.