Паглынаньне
Паглынаньне — набыцьцё адным прадпрыемствам іншага.
Суправаджаецца поўнай перадачай пакупніку кіраваньня набытым прадпрыемствам[1]. З боку прадаўца ажыцьцяўляюць: папярэдную ацэнку ўласнасьці прадпрыемства, пошук магчымых пакупнікоў, перамовы аб продажы і складаньне дамовы[2]. З боку пакупніка праводзяць: выяўленьне прадпрыемстваў для набыцьця з зададзенымі ўласьцівасьцямі ў сваёй галіне, ацэнку вартасьці прадпрыемства, прававую праверку належнага стану ўласнасьці, перамовы з абгрунтаваньнем цаны, складаньне дамовы паглынаньня з улікам падатковых наступстваў і спосабу разьліку[3].
Віды: варожае (несяброўскае), у тым ліку рэйдэрства; сяброўскае (дружалюбнае)[4].
Задачы
рэдагавацьПаглынаньне ажыцьцяўляюць дзеля наступных задачаў:
- выхад на новы рынак праз набыцьцё дзейнага прадпрыемства;
- набыцьцё дадатковых сродкаў дзеля паземнага або вэртыкальнага аб’яднаньня;
- перабудова прадпрыемства праз продаж няпрофільнай і стратнай уласнасьці[3].
Беларусь
рэдагавацьНайбольшым у гісторыі незалежнай Беларусі было варожае паглынаньне ААТ «Белтрансгаз» з боку расейскага «Газпраму», якое адбылося цягам 2007—2011 гадоў і каштавала $5 млрд. Паглынаньню спадарожнічалі расейска-беларускі энэргетычны канфлікт і газавы канфлікт 2010 году.
Іншыя краіны
рэдагавацьЗа 2012 год у Расеі адбылося звыш 10 000 варожых паглынаньняў у выглядзе рэйдэрства[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Карпаратыўнае права, зьліцьцё і паглынаньне // Цэнтар юрыдычных паслуг «Парада і партнэры», 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
- ^ Купля або продаж бізнэсу (зьдзелкі зьліцьця і паглынаньня) // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
- ^ а б Кансалтынг па зьліцьці і паглынаньні. Належная дбайнасьць // ТАА «ВалексКансалт», 2016 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
- ^ Паглынаньне і зьліцьцё (Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Рэйдэрства: высокаінтэлектуальны бізнэс ці злачынства // Зьвязда : газэта. — 26 чэрвеня 2013. — № 116 (27481). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Паглынаньне і зьліцьцё - 81 дакумэнт (Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі) (рас.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |